Перайсці да зместу

Вяртанне (фільм, 2006)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВяртаннеM:
ісп.: Volver
Постар фільма
Жанр кінакамедыя, драматычны фільм, камедыйная драма[d] і крымінальны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія El Deseo[d][5]
Працягласць 121 хв.[6]
Бюджэт 9 400 000 $
Зборы 87 200 000 $
Краіна
Мова іспанская
Год 10 сакавіка 2006[1], 3 жніўня 2006[2] і 17 сакавіка 2006[1]
IMDb ID 0441909
Афіцыйны сайт

«Вяртанне» (ісп.: Volver) — фільм Педра Альмадовара. Па словах рэжысёра, гэта гісторыя, у якой прысутнічаюць «бабуля, маці, дачка, здані і танга». Фільм удзельнічаў у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю 2006 года. Педра Альмадовар атрымаў прыз за найлепшы сцэнарый, а актрысы, якія ўдзельнічалі ў фільме, атрымалі калектыўную ўзнагароду за акцёрскую працу.

Пенелопа Круc у ролі Раймунды

Педра Альмадовар працягвае адну са сваіх галоўных тэм — жанчыны. Гэта гісторыя пра тры пакаленні жанчын (бабуля, маці і дачка), прадстаўленая праз прызму сямейных, сяброўскіх, суседскіх і любоўных адносін.

Пасля сваёй смерці Ірэнэ вяртаецца ў родны горад у відзе здані, каб зрабіць тое, што не паспела пры жыцці — папрасіць прабачэння. У яе ёсць тайна.

Яна паўстае перад сваёй малодшай дачкой і ўнучкай. Пачынае весці звычайны лад жыцця: змяняе прычоску, рыхтуе ежу і нават уладкоўваецца на працу (дапамагае сваёй дачцэ — цырульніку). Ужо занадта натуральна і свабодна паводзіць сябе Ірэнэ для здані…

Адзіная, каго баіцца здань-маці — сваю старэйшую дачку — валявую Раймунду. У Раймунды, у сваю чаргу, таксама ёсць тайна, а з развіццём сюжэту з’яўляецца яшчэ адна. Ці змогуць гераіні вырашыць усе свае праблемы і ці прывядзе гэта да шчаслівага канца?

Узнагароды і намінацыі

[правіць | правіць зыходнік]
  • На Канскім кінафестывалі 2006 года фільм атрымаў узнагароды ў катэгорыях «Найлепшы сцэнарый» і «Найлепшая актрыса», прычым апошняя была прысуджана адразу шасці актрысам, якія зняліся ў фільме — Пенелопе Крус, Лоле Дуэньяс, Кармен Маўры, Бланцы Парцільё, Ёане Коба і Чус Лампрэаве.
  • У 2006 годзе фільм атрымаў узнагароду ФІПРЭСІ ў катэгорыі «Фільм года» на міжнародным Сан-Себасцьянскім кінафестывалі.
  • Быў прадстаўлены на кінафестывалі ў Таронта ў 2006 годзе.
  • Па выніках 2006 года намінаваны на кінапрэмію Гоя ў 14 катэгорыях, у тым ліку «Найлепшы фільм», «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшая жаночая роля», «Найлепшы арыгінальны сцэнарый» і 3 намінацыі ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля другога плану».

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Person Profile // Volver (I) (2006): Release Info — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2020.
  2. http://www.kinokalender.com/film5538_volver-zurueckkehren.html Праверана 19 снежня 2017.
  3. а б в г д е ё ж з і к л europeanfilmawards.eu Праверана 23 лютага 2022.
  4. а б в г Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  5. https://web.archive.org/web/20180210180052/https://www.europeanfilmacademy.org/2006.122.0.html Праверана 21 сакавіка 2020.
  6. Person Profile // Volver (I) (2006): Technical Specifications — 1990. Праверана 31 кастрычніка 2020.