Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык
Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1933 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 2001 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Адам Глобус і Міраслаў Шайбак |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, перакладчык, журналіст, сцэнарыст, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Вячасла́ў Уладзі́міравіч Ада́мчык (нар. 1 лістапада 1933, в. Варакомшчына, Навагрудскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча, цяпер Дзятлаўскі раён — 5 жніўня 2001, Мінск) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сямігодку (1949), працаваў грузчыкам на станцыі Наваельня, адначасова вучыўся ў вячэрняй школе. У 1952—1957 займаўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ[2].
Працаваў у газетах «Знамя юности» (1957—1958), «За вяртанне на Радзіму» (1958—1960), рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1960—1962), рэдактарам аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя» (1962—1963). Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы пры СП СССР у Маскве (1965)[2]. Працаваў літсупрацоўнікам часопіса «Нёман» (1965—1967), загадчыкам рэдакцыі часопіса «Полымя» (1967—1969), рэдактарам аддзела прозы, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (1969—1977), галоўным рэдактарам сцэнарнай майстэрні пры кінастудыі «Беларусьфільм» (1977—1980)[2], намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1980—1982). З 1982 — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». Прымаў удзел у рабоце XXXVIII сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1983).
Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1960 года.
Памёр 5 жніўня 2001 года ў Мінску. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г[2]. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978, паводле рамана зняты аднайменны мастацкі фільм (1982) і пастаўлены тэлеспектакль (1983)), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).
Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989). Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1980) за раман «Чужая бацькаўшчына»
- Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) за раманы «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы», «І скажа той, хто народзіцца…».
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119017423 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ а б в г д т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
- ↑ 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды Архівавана 29 студзеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Адамчык Вячаслаў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Вячаслаў Адамчык // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.;
- Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
- Супрацоўнікі часопіса «Маладосць»
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Івана Мележа
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Пісьменнікі Беларусі
- Драматургі Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Сцэнарысты Беларусі
- Перакладчыкі з балгарскай мовы
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі на беларускую мову