Перайсці да зместу

Віктар Васілевіч Бутылкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васілевіч Бутылкін
Род дзейнасці навуковец
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1923(1923-10-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 2002(2002-05-09) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені медаль Жукава медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы» медаль «За бездакорную службу»
Заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі

Віктар Васілевіч Бутылкін (руск.: Виктор Васильевич Бутылкин, 27 кастрычніка 1923-9 мая 2002) — генерал-маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943), доктар ваенных навук (1969), прафесар (1970).

нарадзіўся ў Маскве. Да вайны вучыўся ў спецыяльнай артылерыйскай школе. У 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1942 годзе скончыў артылерыйскае вучылішча ў Разані. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б). Да кастрычніка 1943-га лейтэнант Віктар Бутылкін камандаваў батарэяй 2-га артылерыйскага дывізіёна 118-га артылерыйскага палка 69-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро каля г.п. Лоеў.

У ноч з 14 на 15 кастрычніка 1943 года Бутылкін сумесна са старшым сяржантам Васілём Ціманавым і яфрэйтарам Іванам Калодзіем пераправіліся праз Дняпро ў раёне пасёлка Радуль Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і займаліся на заходнім беразе карэкціроўкай артылерыйскага агню. Дзякуючы артылерыйскай падтрымцы перадавы атрад на плацдарме адбіў некалькі нямецкіх контратак. Калі пазіцыі Ціманава, Калодзія і Бутылкіна былі выкрытыя гітлераўцамі, ім давялося самім адбіць некалькі варожых нападаў. У крытычны момант бою яны выклікалі агонь на сябе.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Дняпро і ў баях за плацдарм» лейтэнант Віктар Бутылкін быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 2202.

Зноскі