Віктар Цімафеевіч Лебедзеў
Віктар Цімафеевіч Лебедзеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 снежня 2001 (69 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр |
Узнагароды |
Народны артыст Беларусі (1992) |
IMDb | ID 6897901 |
Віктар Цімафеевіч Ле́бедзеў (13 студзеня 1932, Арол, Расія — 2 снежня 2001) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1955 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. 3 1956 працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача.
Памёр 2 снежня 2001 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Яго творчасць была адметная спалучэннем псіхалагічнага аналізу з выразным знешнім малюнкам. Ролі будаваў на эмацыянальных кантрастах, тонка адчуваў жанравыя асаблівасці твора.
Сярод роляў: Трахім («Прымакі» Я. Купалы), Кароль, Самахвальскі («Цудоўная дудка», «Несцерка» В. Вольскага), Халімон («Подых навальніцы» І. Мележа), Кароль («Сярэбраная табакерка» З. Бядулі), Анатоль, Андрэй («Папараць-кветка», «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Круціцкі, Рыспаложанскі («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Банкрут» А. Астроўскага), Румін («Дачнікі» М. Горкага), Хлестакоў («Рэвізор» М. Гогаля), Фёдар («У пошуках радасці» В. Розава), Пратэй, Мальволіо («Два веронцы», «Дванаццатая ноч» У. Шэкспіра), Панталонэ («Зялёная птушка» К. Гоцы), Трэлані, Ліўсі («Востраў скарбаў» Р. Стывенсана), Артур («Авадзень» паводле Э. Войніч), Юліус («Новыя прыгоды Карлсана» паводле А. Ліндгрэн) і інш. Здымаўся ў кіно і на тэлебачанні.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1970—1972 — Руіны страляюць... — нямецкі афіцэр (няма ў тытрах)
- 1974 — Апошняе лета дзяцінства — тапёр
- 1979 — Блакітны карбункул — адна з роляў (у тытрах паказаны як М. Лебядзеў)
- 1983 — Чорны замак Альшанскі — Станкевіч
- 1987 — Адступнік
- 1988 — Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі
- 1990 — Чалавек з чорнай «Волгі»
- 1996 — З пекла ў ад
- 1998 — Прывітанне ад Чарлі-трубача — прафесар
- 2000 — Алхімікі — Лавуіт
Агучванне мультфільмаў
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- На доме па пр. Незалежнасці, 42, у якім Віктар Лебедзеў жыў з 1972 года па 2001 гад, устаноўлена ў мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лебедзеў Віктар Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Асобы
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Арле
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Народныя артысты Беларусі
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя