Перайсці да зместу

Віктар Яўгенавіч Гусеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Яўгенавіч Гусеў
Дата нараджэння 2 мая 1918(1918-05-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 студзеня 2002(2002-01-12) (83 гады) ці 2002[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыст, русіст, славіст, выкладчык універсітэта, этнолаг
Навуковая сфера фалькларыстыка[2], русістыка[d][2], славістыка[2] і этналогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1966)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Pyotr Bogatyryov[d]
Вядомыя вучні Lidiya Glinkina[d] і Vladimir Karakovsky[d]
Партыя
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За адвагу» медаль «За абарону Масквы»
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР

Віктар Яўгенавіч Гу́сеў (руск.: Виктор Евгеньевич Гусев; 2 мая 1918, г. Марыупаль, Украіна — 2002) — рускі фалькларыст-славіст. Акадэмік Расійскай акадэміі гуманітарных навук (1994). Доктар гістарычных навук (1966), прафесар (1971)[3].

Нарадзіўся 2 мая 1918 года ў Марыупалі ў казацкай сям’і. У 1932—1936 гадах вучыўся ў Гомельскім музычным тэхнікуме. У 1936—1937 гадах быў студэнтам МДУ. З 1937 па 1941 год вучыўся ў МІФЛГ імя М. Г. Чарнышэўскага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[4][5].

У 1945—1946 гадах працаваў рэферэнтам і рэдактарам Усесаюзнага лекцыйнага бюро пры Міністэрстве вышэйшай адукацыі СССР. У 1946—1955 гадах працаваў у Чалябінскам дзяржаўным педагагічным інстытуце на пасадзе выкладчыка, старэйшага выкладчыка, загадчыка кафедры літаратуры, у 1952 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Нарысы па гісторыі рэвалюцыйна-дэмакратычнай фалькларыстыкі». У 1955—1969 гадах працаваў у Інстытуце рускай літаратуры АН СССР навуковым сакратаром і старэйшым навуковым супрацоўнікам сектары народнай творчасці, абараніў доктарскую дысертацыю «Марксізм у Расіі і вывучэнне духоўнай культуры народных мас (канец XIX — пачатак XX стст.)». У 1969—1980 гадах быў прарэктарам па навуковай працы Ленінградскага дзяржаўнага інстытута тэатра, музыкі і кінематаграфіі, кіраваў секцыяй фальклору навукова-даследчага аддзела[6]. У 1971 годзе атрымаў званне прафесара. У 1979—1997 гадах быў прафесарам-кансультантам ЛДІТМіК, у 1997—2002 гадах — прафесарам-кансультантам сектара фальклору РІГМ на грамадскіх пачатках[4].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў гісторыю і тэорыю фальклору, эстэтыку, народны тэатр, параўноўваў народную творчасць славян. Аўтар манаграфіі «Эстэтыка фальклору» (1967), якая мела важнае значэнне для развіцця агульнай фалькларыстыкі. Запісваў беларускія фальклорныя творы, аналізаваў беларускія веснавыя святы, у т.л. абрад «Страла»[3].

У 1947—1955 гадах праводзіў навуковыя экспедыцыі па Паўднёваму Уралу, у час якіх вывучаў вусную народную творчасць. Па выніках экспедыцый выдаў кнігу «Рускія народныя песні Паўднёвага Урала». Сярод яго вучняў і паслядоўнікаў Л. А. Глінкіна, У. А. Каракоўскі, А. І. Лазараў, А. А. Сазанава[6].

  1. а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2022.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б А. М. Ненадавец. Гусеў Віктар Яўгенавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  4. а б Гусев Виктор Евгеньевич Архівавана 9 лістапада 2018. // ethnographica.kunstkamera.ru
  5. Память народа. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 7 верасня 2018.
  6. а б [chel-portal.ru/?site=encyclopedia&t=Gusev&id=6441 Гусев Виктор Евгеньевич] // Энциклопедия Челябинской области