Вітаўтас Сакалаўскас
Вітаўтас Сакалаўскас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Vytautas Sakalauskas | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада адноўлена | ||||||
Пераемнік | Казіміра Прунскене | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Рынгаўдас Сонгайла | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 красавіка 1933[1] |
||||||
Смерць |
29 мая 2001 (68 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Вітаўтас Сакалаўскас (літ.: Vytautas Sakalauskas; 24 красавіка 1933, Каўнас, Літва — 29 мая 2001, Вільнюс, Літва) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР (1985—1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1957 годзе скончыў механічны факультэт, а ў 1964 годзе — факультэт прамысловасці і эканомікі Каўнаскага політэхнічнага інстытута.
З 1957 да 1963 года на Каўнаскім заводзе спецыяльных станкоў «Прыекалас» («Priekalas»): старшы майстар, начальнік участка, галоўны інжынер, дырэктар завода. З 1963 года быў намеснікам начальніка Упраўлення машынабудавання Савета народнай гаспадаркі Літоўскай ССР (СНГ ЛітССР). З 1965 года намеснік загадчыка, затым у 1967—1969 гадах загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Літвы[2].
З 1969 года старшыня Вільнюскага гарадскога выканаўчага камітэта, з 1974 года — першы сакратар Вільнюскага гаркама КП Літвы.
З 1983 года быў першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 1984 года — інспектар ЦК КПСС.
З 18 лістапада 1985 да 11 сакавіка 1990 гадоў старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 11 сакавіка да 17 сакавіка 1990 года часовы прэм’ер-міністр Літоўскай ССР.
У 1990—1992 гадах саветнік-пасланнік па эканамічных пытаннях пасольства СССР (з 1991 года Расійскай Федэрацыі) у Мазамбіку. З 1992 года працаваў на Балтыйскай біржы, у 1993—1997 гадах яе прэзідэнт[3].
Член КПСС з 1960 года. З 1971 года член ЦК КП Літвы, а ў 1976—1984 i 1985—1990 гадах — член Бюро ЦК КП Літвы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (1967—1975 і 1986—1990) і Вярхоўнага Савета СССР (1974—1989). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1986—1990 гадах.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ https://rulers.org/indexs1.html
- ↑ Jonušys, J. Vytautas Sakalauskas / Julius Jonušys // Tarybų Lietuvos enciklopedija. [T.] 3. Masaitis-Simno / [moksline red. taryba J. Aničas et al.]. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987. — 672 s., [2] s. tabl.: il. — S. 611.
- ↑ Mirė sovietmečio Lietuvos premjeras V.Sakalauskas (літ.). DELFI (31 мая 2001). Праверана 25 кастрычніка 2020.
- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Каўнасе
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Члены КПСС
- Выпускнікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Прэм’ер-міністры Літвы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР 12-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Члены ЦК КП Літвы