Генрык Барановіч
Генрык Барановіч | |
---|---|
Род дзейнасці | настаўнік, рэдактар, грамадскі дзеяч, прапагандыст |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 кастрычніка 2002 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Генрык Барановіч (19 студзеня 1916, в. Крывуля, Ашмянскі павет — 22 кастрычніка 2002), Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паступіў у настаўніцкую семінарыю ў Барунах, па яе ліквідацыі перавёўся і ў сярэдзіне 1930-х гг. скончыў Віленскую настаўніцкую семінарыю[1]. Працаваў настаўнікам.
Як падхарунжы 5-га Віленскага пяхотнага палка ўдзельнічаў у Польскай абарончай вайне, 22 верасня 1939 года трапіў у нямецкі палон. 9 кастрычніка 1940 вызвалены з лагера ваеннапалонных. З верасня 1941 супрацоўнік Ф. Акінчыца ў Вустраўскай школе прапагандыстаў (пад Берлінам). З лістапада 1943 арганізатар і кіраўнік Працоўнай групы СБМ у Германіі, рэдактар часопіса «Малады змагар». Пасля вайны жыў у Таронта (Канада), уваходзіў у склад кіраўніцтва Згуртавання беларусаў Канады. Да пачатку 1971 года быў радным БНР, у 1957, 1960—1962, 1967 і 1968 гадах — сакратаром Канадскага сектара Рады БНР[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Туронак Ю. Саюз Беларускай Моладзі ў Нямеччыне // Беларускі гістарычны агляд. Том 11, Сшытак 1-2 (20-21), сьнежань 2004.
- Туронак Ю. Людзі СБМ / Юры Туронак. — Вільня: Gudas, 2006. — 224 с.