Джансуг Мікалаевіч Гвінджылія
Джансуг Мікалаевіч Гвінджылія | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | груз. ჯანსუღ ღვინჯილია |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 2001 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Джансуг Мікалаевіч Гвінджы́лія (груз. ჯანსუღ ღვინჯილია; 14 кастрычніка 1940, в. Дымі, Багдадскі раён, Грузія — 27 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі пісьменнік, крытык, публіцыст. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1964 годзе Кутаіскі педагагічны інстытут.
Памёр ад сардэчнага прыступу 27 лютага 2001 на сцэне Тбіліскага тэатра оперы і балета на юбілейным вечары, прысвечаным 80-годдзю пісьменніка Чабуа Амірэджыбі[1][2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар літаратурна-публіцыстычных зборнікаў «Пачуццё меры ў сучаснай крытычнай думцы» (1979), «Асоба Георгія Саакадзэ» (1980), «Паэтычная энергія» (1983), «Душа-стваральніца» (1985), «Рэальнае жыццё грузіна» (1992, Дзяржаўная прэмія Грузіі 1993), «Краіна — доля Багародзіцы» (1997), у якіх адлюстраваны актуальныя праблемы сучаснай грузінскай літаратуры, праблемы адраджэння і сцвярджэння нацыянальнай самасвядомасці грузінскага народа.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Грузіі
- Памерлі 27 лютага
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Тбілісі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі на сцэне
- Выпускнікі Кутаіскага педагагічнага інстытута
- Пісьменнікі Грузіі
- Літаратурныя крытыкі Грузіі
- Публіцысты Грузіі
- Грузінскамоўныя пісьменнікі