Перайсці да зместу

Джэніфер Конелі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэніфер Конелі
англ.: Jennifer Connelly
Дата нараджэння 12 снежня 1970(1970-12-12)[1][2] (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Gerard Karl Connelly[d]
Муж Пол Бетані[d][5]
Дзеці Stellan Bettany[d] і Agnes Bettany[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, актрыса агучвання, мадэль, спявачка
Кірунак драматычны фільм
Узнагароды
IMDb ID 0000124
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэніфер Лін Конелі (англ.: Jennifer Lynn Connelly; нар. 12 снежня 1970, Кейра, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская актрыса. У кіно здымаецца з дзяцінства, але вядомасці дабілася з выхадам фільмаў «Цёмны горад» (1998), «Рэквіем па мары» (2000), «Гульні розуму» (2001), за апошні з якіх яна атрымала ўзнагароды «Оскар», BAFTA і «Залаты глобус» у катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана», а таксама намінацыю на прэмію Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў у катэгорыі «Найлепшая актрыса». Яна таксама вядома сваімі ролямі ў карцінах пад назвамі «Халк» (2003), «Дом з пяску і туману» (2003), «Крывавы дыямент» (2006), «Як малыя дзеці» (2006), «Дзень, калі Зямля спынілася» (2008), «Абяцаць — не значыць ажаніцца» (2009) і «Топ Ган: Мэверык» (2022).

З 2005 года актрыса з’яўляецца паслом у галіне правоў чалавека ў арганізацыі Amnesty International. На працягу ўсёй кар’еры ўключалася рознымі часопісамі, у тым ліку People, Time, Vanity Fair і Esquire, у спіс самых прыгожых жанчын планеты.