Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў
Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 2002 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1969 |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Дзмі́трый Ніка́ндравіч Пенязько́ў (28 верасня 1922, Гомель[1] — 3 лістапада 2002, Гомель) — савецкі ваенны, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (29 чэрвеня 1945)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пенязькоў Д. Н., беларус па нацыянальнасці, нарадзіўся ў Гомелі ў працоўнай сям’і. Пасля заканчэння васьмі класаў і педагагічных курсаў (1942 год) працаваў настаўнікам. У Чырвоную Армію быў прызваны ў ліпені 1941 года[1].
Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з сакавіка 1943 года. Лейтэнант Пенязькоў камандаваў узводам 358-га стралковага палка (136-я стралковая дывізія, 70-я армія, 2-гі Беларускі фронт), калі 18 красавіка 1945 года адным з першых фарсіраваў Одэр у раёне Шэнінгена (на поўдзень ад Шчэціна) і знішчыў пры дапамозе гранат танк праціўніка. Перадавым атрадам, у складзе якога ён знаходзіўся быў захоплены плацдарм. 22 красавіка 1945 года адбыўся штурм адной з важных вышынь, і Пенязькоў першым дасягнуў вяршыні, дзе ўсталяваў чырвоны сцяг. Потым адзін за кулямётам утрымліваў вышыню, пакуль не падышлі асноўныя сілы роты, і, нягледзячы на раненне, застаўся на полі бою. 29 чэрвеня 1945 года Пенязькову Д. Н. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
З 1947 года — у запасе. У 1950 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Потым у 1951—1969 гадах працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыўшы ў 1960 годзе авіяцыйнае тэхнічнае вучылішча. У 1969 годзе Пенязькоў у званні маёра зноў сыйшоў у запас; працаваў у філіяле Беларускага палітэхнічнага інстытута ў Гомелі[1], дзе памер 3 лістапада 2002 года. Ганаровы грамадзянін Гомеля[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Савецкага Саюза (29 чэрвеня 1945 года);
- ордэн Леніна;
- ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені;
- ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені;
- ордэн Чырвонай Зоркі;
- медалі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняй школе № 3 г. Гомеля у 2004 годзе было нададзена ганаровае імя Д. Н. Пенязькова[3].
- У гонар Д. Н. Пенязькова ў Гомелі названа вуліца[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д Герои Советского Союза / Пред. ред коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2. Любов — Ярошук. — С. 245. — 863 с.
- ↑ Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў на сайце «Героі краіны»
- ↑ edukation.rate.by(недаступная спасылка)
- ↑ В Гомеле появились сквер Головачёва и новая улица Пенязькова(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Навечно в сердце народном. — Мн., 1984. — С. 404-405.
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрый Нікандравіч Пенязькоў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 28 верасня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя на могілках Асаўцы
- Асобы
- Маёры СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Ганаровыя грамадзяне Гомеля
- Палкоўнікі СССР
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Члены КПСС