Жорж Ведэль
Жорж Ведэль | |
---|---|
фр.: Georges Vedel | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1910[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 2002[1][2] (91 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | юрыст, выкладчык універсітэта, пісьменнік |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | Aggregations of law in France[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
Жорж Ведэль (фр.: Georges Vedel, 5 ліпеня 1910, Ош, дэпартамент Жэр — 21 лютага 2002) — французскі вучоны-правазнавец і грамадскі дзеяч, спецыяліст па канстытуцыйным і адміністрацыйным праве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў факультэты права і філалогіі ў Тулузскім універсітэце, выпрабаваў уплыў дзяржаватворчай школы М. Орыу, які працаваў у Тулузе. Выкладаў у Пуацье (1937), Тулузе (1939), Парыжы (1949—1979), Інстытуце палітычных даследаванняў у Парыжы, у Горнай школе. Дэкан юрыдычнага факультэта ў Парыжы (1962—1967), юрыдычны дарадца французскай дэлегацыі на перамовах аб Агульным рынку і Еўраатама (1956—1957), член Эканамічнага і сацыяльнага савета (1969—1979), прэзідэнт Цэнтра даследаванняў даходаў і выдаткаў (CERC, 1976 г. — 1980), член Канстытуцыйнага савета Францыі (1980—1989).
Член Французскай акадэміі (1998).
Распрацоўваў агульную лагічную тэорыю права, адным з першых у Францыі разглядаў канстытуцыйнае права ў юрыдычным, а не палітычным аспекце. Перакананы прыхільнік дэмакратыі, вылучаў два яе тыпы — класічную і марксісцкую, нягледзячы на відавочныя сімпатыі да першай, не адмаўляў другую. Прапанаваў у 1993 годзе па даручэнні Франсуа Мітэрана шэраг канстытуцыйных рэформаў, частка з якіх пасля была ажыццёўлена або да гэтага часу абмяркоўваецца. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у грамадстве, незалежна ад палітычных партый.
Зноскі
- ↑ а б Georges Vedel // GeneaStar
- ↑ а б Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Ведель Жорж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Georges Vedel // Académie française Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ https://alacademia.org.ma/membre/%d8%ac%d9%88%d8%b1%d8%ac-%d9%81%d9%88%d8%af%d9%8a%d9%84-2/ Праверана 3 студзеня 2023.
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Жэр
- Памерлі 21 лютага
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Пахаваныя на могілках Манпарнас
- Члены Французскай акадэміі
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Кавалеры Вялікага Крыжа французскага Ордэна «За заслугі»
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Камандоры ордэна Акадэмічных пальмаў
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Юрысты Францыі
- Спецыялісты па канстытуцыйным праве
- Спецыялісты па адміністрацыйным праве
- Члены Канстытуцыйнага савета Францыі