Перайсці да зместу

Захар Захаравіч Дудзіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Захар Захаравіч Дудзіч
Дата нараджэння 17 жніўня 1913(1913-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2002
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Захар Захаравіч Дудзіч (17 жніўня 1913, в. Шацілы, Койданаўская воласць, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя2002) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1969), прафесар (1970). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1972).

Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1939). Удзельнік II-й сусветнай вайны — абараняў Маскву, ваяваў супраць Японіі на Далёкім Усходзе. У 1948—1953 гг. працаваў у БДУ, у 1953—1990 гг. у Беларускім політэхнічным інстытуце (да 1980 загадчык кафедры палітэканоміі). Даследаваў тэарэтычныя праблемы развіцця мікра- і макраэканомікі, эканамічных адносін паміж рознымі краінамі.

  • Экономические законы и их использование в строительстве коммунизма. Минск. 1965.
  • Материальные интересы и экономические законы в развитом социалистическом обществе Минск. 1978.

Зноскі

  • Дудзіч Захар Захаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 605. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
  • Дудзіч Захар Захаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 6. — С. 254.
  • Дудич Захар Захарович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. — 205—206.