Перайсці да зместу

Зэрах Вархафціг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зэрах Вархафціг
дэпутат кнэсета[d]
14 лютага 1949 — 15 снежня 1969
дэпутат кнэсета[d]
21 студзеня 1974 — 20 ліпеня 1981
міністр па справах рэлігій Ізраіля[d]
2 лістапада 1961 — 10 сакавіка 1974

Нараджэнне 2 лютага 1906(1906-02-02)[1][2]
Смерць 26 верасня 2002(2002-09-26)[2] (96 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Yeruḥam Asher ben Shelomoh Yaʻaḳov Ṿarhafṭig[d]
Дзеці Itamar Warhaftig[d] і Q6578072?
Веравызнанне іўдаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Прэмія Ізраіля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зэрах Вархафціг (іўр.: זֶרַח וַרְהַפְטִיג, ідыш: זרח װאַרהאַפֿטיק; 2 лютага 1906, г. Ваўкавыск — 26 верасня 2002, г. Іерусалім, Ізраіль) — рабін, доктар, юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля. Быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэклярацыяй Незалежнасці Ізраіля.

Нарадзіўся ў сям’і рабіна, навукоўца і рэлігійнага сіяніста Іерухама Вархафціга і яго жонкі Рыўкі Файнштэйн.

Атрымаў рэлігійнае і агульную адукацыю. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У Варшаве ажаніўся з Наомі Кляйн. Стаў адным з лідэраў рэлігійных сіяністаў у Польшчы.

У пачатку Другой сусветнай вайны збег з акупаванай немцамі Польшчы ў Літву, дзе звярнуўся да японскага віцэ-консула Ціўнэ Сугіхара і галандскага консула Яна Звартеэндейка. Вархафціг здолеў пераканаць дыпламатаў даць візы для габрэйскіх уцекачоў з Польшчы. Па плану Вархафціга габрэі павінны былі знайсці прытулак на тэрыторыі, які належаў Галандыі — выспе Кюрасао. Каб трапіць на Кюрасао, габрэйскім уцекачам было неабходна перасекчы тэрыторыю Савецкага Саюза і Японскай імперыі. Савецкія ўлады згаджаліся дазволіць габрэйскім уцекачам праезд толькі пры ўмове наяўнасці ў іх японскіх віз. Было атрымана каля 1600 візаў і выратавана шмат жыццяў. У выніку студэнты ешывы Мір, выратаваныя Вархафцігам і Сугіхара, не дабраліся да Кюрасао, а да канца вайны пражылі ў Японіі.

У 1947 годзе эміграваў у Палестыну, дзе заняўся палітыкай. Быў абраны дэпутатам ў Першы Кнэсэт. З 1948 годзе чытаў лекцыі габрэйскага права ў Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме. У 1951 годзе быў прызначаны намеснікам міністра па пытаннях рэлігіі ў чацвёртым ўрадзе. Пасля выбараў 1961 года ў Пяты Кнэсэт ён быў прызначаны міністрам па пытаннях рэлігіі. Гэтую пасаду ён займаў да 1974 года. У 1981 годзе пакінуў Кнэсэт. З’яўляўся адным з заснавальнікаў універсітэта Бар-Iлан.

У 1983 годзе быў удастоены Прэміі Ізраіля за асаблівы ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы Ізраіль і за прасоўванне габрэйскага права. У 1989 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Ерусаліма[3].

Зноскі