Кальмар (Швецыя)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Ка́льмар (шведск.: Kalmar) — адзін з найстарэйшых гарадоў Швецыі, адміністрацыйны цэнтр лена Кальмар. Горад Кальмар з'яўляецца варотамі на самы доўгі ў Швецыі Эландскі мост, які злучае востраў Эланд са Скандынаўскім паўвостравам. У Сярэднявеччы ён быў трэцім па велічыні ў дзяржаве і быў цэнтрам гандлю, галоўным чынам экспарту жалеза, якім займаліся гандляры з Германіі. Размешчаны на паўднёвым усходзе краіны, на беразе Балтыйскага мора. Горад утварыўся вакол замка Кальмар, які ў сваю чаргу быў пабудаваны ў XII стагоддзі вакол вартаўнічай вежы, прызначанай для абароны ад піратаў і датчан[3]. Сярод іншых славутасцяў вылучаецца спраектаваны Тэсінам кафедральны Кальмарскі сабор.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Кальмар упершыню згадваецца на адным з рунічных камянёў XI стагоддзя. Назва яго паходзіць ад старажытнашведскага Kalmar — «камяністае дно», або «камяністы грунт». Дакладна вядома, што каля 1200 года гэта быў значны горад, які вырас вакол замка, а ў сярэдзіне XIII стагоддзя — адзін з найважнейшых у Швецыі і меў важныя гандлёвыя сувязі з Ганзай (практычна ўвесь гандаль вёўся этнічнымі немцамі). У 1397 каралі трох скандынаўскіх краін на сустрэчы ў Кальмары ўтварылі Кальмарскую унію. Напачатку XVII стагоддзя — падчас Кальмарскай вайны — значная частка гораду была разбурана, і ў 1640 годзе было вырашана перанесці горад на суседні востраў Кварнхольмен. У адрозненне ад большасці гарадоў тагачаснай Швецыі, Кальмар быў адбудаваны каменным, а не драўляным. Старая частка горада была добра захаванай да сярэдзіны XX стагоддзя, але ў 1960-я гады частка цэнтра горада была знесена, каб вызваліць месца для адміністрацыйных і камерцыйных будынкаў. У 1972 годзе быў пабудаваны Эландскі мост. У 1977 была заснавана Вышэйшая школа, якая ў 2010 стала адным з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат Кальмара | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 13 | 12 | 19 | 25 | 32 | 32 | 33 | 32 | 28 | 22 | 13 | 12 | 33 |
Сярэдні максімум, °C | 1 | 1 | 3 | 7 | 13 | 17 | 21 | 19 | 16 | 10 | 5 | 2 | 10 |
Сярэдні мінімум, °C | −3 | −3 | −1 | 1 | 5 | 10 | 12 | 12 | 8 | 5 | 1 | −1 | 3 |
Абсалютны мінімум, °C | −22 | −25 | −20 | −10 | −5 | −1 | 3 | 1 | −2 | −7 | −17 | −20 | −25 |
Норма ападкаў, мм | 20 | 20 | 20 | 30 | 30 | 40 | 40 | 60 | 40 | 30 | 40 | 40 | 460 |
Крыніца: Weatherbase |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1970 год — 39 жыхароў[4].
- 1985 год — 54 тыс. жыхароў[5].
- 2008 год — 35,7 тыс. жыхароў (з прыгарадамі больш за 61 тыс.)[6].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе размешчаны адзін з двух кампусаў Універсітэта Лінеус.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Стары горад
- Кварнхольмен
- Кальмарскі замак
- Кальмарскі сабор
- Эландскі мост
- Трып, трап, труль — тры драўляныя дамы́ рознай велічыні канца XVIII ст.
- Музей лену Кальмар
- Сядзіба Крусэншэрны (XIX ст.)
- Стадыён Гульдфогельн-Арэна
- Мастацкі музей Кальмара
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Вісмар, Германія
- Сількебарг, Данія
- Саванліна, Фінляндыя
- Аўрбарг, Ісландыя
- Арэндал, Нарвегія
- Энтэбэ, Уганда
- Уілмінгтан, ЗША
- Гданьск, Польшча
- Калінінград, Расія
- Панявежыс, Літва
- Самсун, Турцыя
Зноскі
- ↑ Population in the country, counties and municipalities by sex and age 31/12/2009
- ↑ http://www.geopostcodes.com/Kalmar_Kalmar
- ↑ Палацы і замкі Швецыі
- ↑ ВСЭ 1973.
- ↑ ГЭС 1989.
- ↑ Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ка́льмар // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 210. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Ка́льмар // Т. 11. Италия — Кваркуш. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 235. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кальмар (Швецыя)