Перайсці да зместу

Канвеер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ланцуговы падвесны канвеер

Канвее́р[1][2] (ад англ.: convey — перадаваць), таксама транспарцёр[1][3][2] — абсталяванне, устаноўка або машына бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння (транспарціроўкі) сыпкіх, кускавых і штучных грузаў. Таксама канвеерам у серыйнай вытворчасці называюць вытворчы ўчастак, аб’яднаны для выканання асобных тэхналагічных аперацый вакол транспартнай прылады, якая бесперапынна або перыядычна рухаецца[4].

Стужачны канвеер з электрычным прыводам
Вінтавы (шнэкавы) канвеер
Ролікавы канвеер (ральганг)

У залежнасці ад грузанясучага элемента канвееры падзяляюцца на:

  • стужачныя (з гумавай або стальной стужкай);
  • пласціністыя (з шарнірна злучаных стальных пласцін);
  • скрабальныя (ланцуг са скрабалкамі, які рухаецца ў жолабе або корабе);
  • цялежкавыя (цялежкі, злучаныя ланцугом, рухаюцца па рэйкавых пуцях);
  • каўшовыя і люлькавыя (з каўшамі і люлькамі, падвешанымі на цягавых ланцугах);
  • вінтавыя (шнэкавыя), ролікавыя і іншыя.

Бываюць канвееры з цягавым органам (стужка, ланцуг, канат) і без яго, стацыянарныя, паўстацыянарныя і перасоўныя, напольныя і падвесныя.

Канвееры без цягавага органа падзяляюцца на:

  • вінтавыя (шнэкі, вінтавыя спускі);
  • хістальныя інерцыйныя (перамяшчаюць кускавыя і сыпкія грузы зваротна-паступальным рухам з паскораным зваротным ходам);
  • вібрацыйныя (жолаб або труба са савім зваротна-паступальным рухам высокай частаты);
  • ролікавыя (ральгангі);
  • пнеўматычныя (цяга забясечваецца патокам паветра) і іншыя.

Існуюць спецыялізаваныя канвееры (элеватары, эскалатары, стакеры, рухомыя тратуары і іншыя), а таксама магнітадынамічныя (перамяшчаюць па трубах ці ў латках расплаўлены метал з дапамогай электрамагнітных індукцыйных помпаў.