Перайсці да зместу

Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц
Дата нараджэння 25 снежня 1932(1932-12-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 2002(2002-10-08) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Канстанцін Адамавіч Гатоўчыц (25 снежня 1935, аг. Ліпск, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 8 кастрычніка 2002, г. Дальнягорск, Расія) — будаўнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Нарадзіўся ў вёсцы Ліпск Ляхавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. Скончыў мясцовую школу. У 1952 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў у будаўнічых войсках на Далёкім Усходзе. Пасля службы застаўся жыць і працаваць у пасёлку Чырвонарэчанскі Прыморскага краю. У 1955 годзе быў прызначаны брыгадзірам аддзелачнікаў. У 1957 годзе пераведзены ў горад Дальнягорск.

Працаваў у трэсце «Дальметалургбуд» больш за 40 гадоў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 сакавіка 1966 года за асобыя заслугі ў развіцці народнай гаспадаркі, навукі і культуры Прыморскага краю было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». У 1982 годзе за вялікі асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна і актыўную грамадскую дзейнасц было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Дальнягорскага раёна». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Зноскі

  • Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага р-на / БСЭ ; [рэд.-склад.: В. У. Скалабан; рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск, 1989. — С. 403—404