Касцёл
Выгляд
Касцёл (ад лац.: castellum «умацаванае месца, невялікая крэпаць») — традыцыйная назва храма рымска-каталіцкай царквы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, у тым ліку ў Беларусі. У іншым значэнні — Рымска-Каталіцкая Царква як арганізацыя.
Пачаткі касцельнага будаўніцтва адносяцца да 4 ст., раней існавалі толькі хатнія касцёлы.
У акце асвячэння (кансекрацыі), які адпраўляе біскуп, касцёл атрымлівае імя патрона — у каталіцкай царкве гэта часцей за ўсё імя святога альбо Маці Божай.
У Каталіцкай царкве паводле значнасці адрозніваюцца наступныя касцёлы: базіліка, кафедра, калегіят, парафіяльны касцёл, фара, дапаможны касцёл i кляштарны касцёл.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.