Перайсці да зместу

Катушка рагавая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Катушка рагавая

На паверхні глейкага асадка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Planorbarius corneus


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  240818

Катушка рагавая (Planorbarius corneus) — від слімакоў з сямейства катушкі (Planorbidae).

Выгляд з боку завітка (у жывых звернуты ўніз)
Выгляд з боку пупка ракавіны (звернуты ўверх)

Дарослыя малюскі валодаюць дыскападобнымі ракавінамі, якія вырастаюць да некалькіх сантыметраў у дыяметры і да сантыметра вышынёй; ракавіна маладой асобіны больш падобная на цыліндр такой жа вышыні.

Распаўсюджаныя ў прэсных вадаёмах ад Еўропы да Цэнтральнай Азіі.

Размнажэнне пачынаецца вясной і восенню пры тэмпературы вады вышэй 15 °C, яйцы (дыяметр 1,2-1,7 мм) адкладаюцца ў пераважна выцягнутыя капсулы шырынёй 8-15 мм, кожная капсула змяшчае ад 12 да 40 яец, прымацаваных да водных раслін, эмбрыёны чырванаватыя з празрыстай абалонкай, маляўкі вылупляюцца праз 14-16 дзён, працягласць жыцця да 3 гадоў[1].

  1. AnimalBase :: Planorbarius corneus species homepage. www.animalbase.uni-goettingen.de. Праверана 17 снежня 2024.