Каця Паскалева
Каця Паскалева | |
---|---|
балг.: Катя Паскалева | |
Дата нараджэння | 18 верасня 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 2002 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Балгарыя |
Муж | Georgi Bozhilov[d][2] і Ivan Rosenov[d] |
Прафесія | актрыса |
Гады актыўнасці | з 1967 |
IMDb | ID 0664605 |
Каця Кірылава Паскалева (балг.: Катя Кирилова Паскалева; 18 верасня 1945, Петрыч, Балгарыя — 23 ліпеня 2002, Сафія) — балгарская актрыса тэатра і кіно; Заслужаная артыстка НРБ (1974)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 18 верасня 1945 года ў горадзе Петрыч (Балгарыя).
У 1967 годзе скончыла Нацыянальную акадэмію тэатральнага мастацтва «Кръстьо Сарафов», навучалася ў акцёрскім класе Метадзі Андонава.
Шмат здымалася ў балгарскім кіно. Таксама працавала ў драматычных тэатрах Балгарыі — у Талбухіне (цяпер — Добрыч), Пазарджыку, Плоўдзіве, Сафіі. З 1985 года Паскалева — актрыса Дзяржаўнага тэатра сатыры імя Алека Канстанцінава.
Была членам Саюза балгарскіх кінематаграфістаў, узнагароджана рознымі прэміямі і ўзнагародамі.
Памерла 23 ліпеня 2002 года ў Сафіі ад раку горла, прычынай якога стала шматгадовае курэнне.
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ https://www.24chasa.bg/Article/4320322
- ↑ ПАСКАЛЕВА Катя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Катя Паскалева – переоткрытие(недаступная спасылка)