Кэлэрашы[3] (рум.: Călărași) — горад на паўднёвым усходзе Румыніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Кэлэрашы. Насельніцтва 57118 чалавек (2011). Размешчаны ў гістарычнай вобласці Валахія, на рацэ Борча — прытоку Дуная, за 12 км ад мяжы з Балгарыяй. Каля горада знаходзіцца невялікае возера Кэлэрашы. Заснаваны прынцамі Валахіі як прамежкавы пункт на шляху ў Стамбул. Упершыню дакументальна згадваецца ў 1593 годзе. У 1834 годзе стаў адміністрацыйным цэнтрам павета.