Перайсці да зместу

Леанід Віктаравіч Раманоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Віктаравіч Раманоўскі
Дата нараджэння 1 мая 1943(1943-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 ліпеня 2002(2002-07-24) (59 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Ганна Леанідаўна Раманоўская
Род дзейнасці мастак, педагог
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Уплыў Анатоль Васільевіч Бараноўскі і Іван Нічыпаравіч Стасевіч
Член у

Леанід (Лявон) Віктаравіч Раманоўскі (1 мая 1943, в. Харошкі, Магілёўская вобласць — 24 ліпеня 2002) — беларускі мастак, педагог.

Скончыў аддзяленне жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1975 годзе. Вучыўся ў А. Бараноўскага, I. Стасевіча. Працаваў у газеце «Звязда», з 1978 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года.

У 1994 годзе ўступіў у творчую суполку «Пагоня» і БСМ.

Памёр 24 ліпеня 2002 года. Пахаваны на Каладзішчанскіх могілках у Мінску.

Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах пейзажа, нацюрморта, тэматычнай карціны. Творы вызначаюцца экспрэсіўнасцю, каларыстычнай згарманізаванасцю, манументальнасцю. Аўтар карцін «Свежы вецер», «Нарачанскі краявід», «Вясковая дарога», «Ля мёртвага возера», «Стары парк», «Наваградак», «Свята», «Раўбічы», «Вечар», «Наваградскі краявід», «Успаміны», «Кветкі» і інш., напісаных у 1980—1990-я гг.

У шлюбе з Вольгай Раманоўскай меў дачку Ганну (нар. 1979), таксама мастачку.