Перайсці да зместу

Леанід Якаўлевіч Мінько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Якаўлевіч Мінько
Дата нараджэння 21 ліпеня 1934(1934-07-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2002(2002-07-19) (67 гадоў)
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Леанід Якаўлевіч Мінько (19342002) — савецкі і беларускі вучоны ў галіне лазернай плазмадынамікі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі (1974, 1992).

Нарадзіўся 21 ліпеня 1934 г. у вёсцы Горкі Старадарожскага раёна.

Скончыў фізічны факультэт БДУ імя У. І. Леніна.

З 1960 па 1991 г. працаваў на розных пасадах у Інстытуце фізікі Акадэміі навук БССР.

У ліпені 1983 года прысвоена ступень доктара фізіка-матэматычных навук, з сакавіка 1991 года — прафесар.

З красавіка 1992 года загадчык лабараторыі рацыянальнай плазмадынамікі ІМАФ АНБ (ДНУ «Інстытут малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі»).

Адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай школы плазмадынамікі.

Лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларускай ССР (1974) і Рэспублікі Беларусь (1992). Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Аўтар больш за 200 навуковых публікацый. Сачыненні:

  • Получение и исследование импульсных плазменных потоков [Текст] / Л. Я. Минько. — Минск : Наука и техника, 1970. — 180 с. : ил.; 22 см.
  • Генерация плотных эрозионных низкотемпературных плазменных потоков при атмосферном давлении / Л. Я. Минько, В. Б. Авраменко, Г. И. Баканович. — Минск : ИФ, 1988. — 19 с. : ил.; 20 см
  • Исследование динамики приэлектродных и пристеночных плазмообразований в импульсном поверхностном разряде в разделенными электродными факелами / В. Б. Авраменко, Л. Я. Минько. — Минск : ИФ, 1983. — 35 с. : ил.; 20 см.
  • Леонид Яковлевич Минько : (К 60 — летию со дня рождения физика в обл . радиац . плазмодинамики) II Журн . прикл . спектроскопии . 1994. Т. 61. № 1-2, с. 152—154.