Леон Померс
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Леон Померс | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 чэрвеня 2001 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна[2] |
Леон Померс (12 кастрычніка 1914, Пружаны — 7 чэрвеня 2001, Нью-Ёрк, ЗША) — піяніст, акампаніятар, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў заможнае яўрэйскай сям’і, ягоны бацька Абрам Памеранец валодаў піваварным заводам. Маці Фаня Памеранец. У дзяцінстве сябраваў з Менахемам Бегіным (будучы Прэм’ер-міністр Ізраіля (1977—1983)).
У перыяд 1935—1939 гадоў з’яўляўся студэнтам дзяржаўнае музыкальнае кансерваторыі ў Варшаве. Браў урокі гульні на фартэпіяна ў Філіпа Лібермана (1873—1933), затым ў Зоф’і Буцкевічавай. Гуляў у аркестры Хенрыка Варса, запісваўся на студыі «Syrena Record».
З пачаткам Другое Сусветнае Вайны здолеў пакінуць Польшчу, дабраўся праз СССР да Японіі. Затым перабраўся ў Кітай, дзе зарабіў грошай на далейшае падарожжа выкананнем рапсодыя ў стылі блюз Джорджа Гершвіна з сімфанічным аркестрам у Шанхаі, адтуль з’ехаў у Аўстралію і ў канчатковым выніку апынуўся ў ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку.
У 1954 годзе пабраўся шлюбам з Ірэнаю Перэльман, у іх нарадзілася дачка Эліс (Alice Greenwood).
У 1965 годзе скончыў бакалаўрыят Нью-Ёркскага Ўніверсітэту. У 1968 годзе атрымаў ступень майстра мастацтва ў тым жа Ўніверсітэце.
Выступаў як акампаніятар са скрыпачамі Эрыкай Марыні, Зіно Франчэскацці, Натанам Мільштэйнам, Майклам Рабінам, віяланчэлістам Янашам Старкерам і іншымі бачнымі салістамі. У пачатку 1960 гадоў выступаў з Бені Гудменам, калі знакаміты джазмэн пажадаў бліснуць сваім уменнем гуляць акадэмічны рэпертуар; запісы ансамблевых твораў Людвіга ван Бетховена, Карла Марыі фон Вебера і Іганеса Брамса з удзелам Гудмена, Померса і Беркшырскага струннага квартэта былі праз чвэрць стагоддзя адрэстаўраваны, выпушчаныя на CD і у 1987 намінаваныя на прэмію «Грэмі».
У 1968—1985 гадах выкладаў у Куінсі-Каледжы.
У 1986 годзе быў намінаваны на прэмію «Грэмі» праз Нацыянальную акадэмію мастацтва і навук[3][4][5][6].
Зноскі
- ↑ Leon Pommers // https://sztetl.org.pl/en/node/3523
- ↑ а б The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 12 кастрычніка 2020.
- ↑ Leon Pommers
- ↑ Pommers Leon
- ↑ Leon Pommers
- ↑ Leon Pomeraniec