Леў Іванавіч Камароў
Леў Іванавіч Камароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1938 |
Дата смерці | 2001 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Леў Іванавіч Камароў (1938—2001) — прафесар, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі фізічнага факультэта БДУ з 1973 па 1983 гг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1960 годзе. У 1960—1963 займаўся ў аспірантуры фізічнага факультэта па спецыяльнасці «тэарэтычная фізіка». Пасля заканчэння аспірантуры стаў працаваць асістэнтам кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1964 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Аптычныя і нейтронныя спектры як крыніца інфармацыі аб руху малекул у вадкасцях». У 1967 годзе стаў дацэнтам кафедры ядзернай фізікі. У 1973 годзе абраны загадчыкам кафедры тэарэтычнай фізікі. З 1983 года працаваў дацэнтам кафедры тэарэтычнай фізікі. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Непертурбацыйныя метады тэарэтычнага даследавання фізічных сістэм». У 1988 годзе яму прысвойваецца званне прафесара кафедры тэарэтычнай фізікі і кафедры ядзернай фізікі. Працаваў прафесарам на кафедры тэарэтычнай фізікі да выхаду на пенсію ў 2000 годзе.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя навуковыя работы Л. І. Камарова датычацца фізікі кандэнсаванага стану, квантавай механікі і квантавай тэорыі поля. Ім распрацаваныя непертурбацыйныя метады развязвання задач квантавай механікі і квантавай тэорыі поля, гэтыя метады ўжываюцца нават тады, калі немагчыма выкарыстоўваць тэорыю ўзбурэнняў. Ён з'яўляецца аўтарам больш за 100 артыкулаў у навуковых часопісах.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Іванавіч Камароў на сайце кафедры тэарфізікі фізфаку БДУ Архівавана 3 студзеня 2010.