Леў Аляксандравіч Куліджанаў
Леў Аляксандравіч Куліджанаў | |
---|---|
руск.: Лев Александрович Кулиджанов | |
Дата нараджэння | 19 сакавіка 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 лютага 2002 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, палітык |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0474528 |
Леў Аляксандравіч Куліджанаў (руск.: Лев Александрович Кулиджанов; 19 сакавіка 1924, Тбілісі — 17 лютага 2002, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр. Народны артыст РСФСР (1969). Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1984). Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў Германіі.
Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі (1955), выкладаў у ім (з 1977 прафесар). Творчасці ўласцівы лаканізм рэжысуры, камернасць сюжэтаў, паглыблены псіхааналіз характараў, лірычныя інтанацыі, дэталёвая дакладнасць, мяккі гумар. Паставіў фільмы: «Дом, у якім я жыву» (1957, з Я. А. Сегелем), «Бацькоўскі дом» (1959), «Калі дрэвы былі вялікімі» (1962), «Сіні сшытак» (1964), «Злачынства і пакаранне» (1970), «Зорная хвіліна» (1975; мастацка-дакументальны), тэлесерыял «Карл Маркс. Маладыя гады» (1980; Ленінская прэмія 1982), «Памерці не страшна» (1991) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія РСФСР (1971).
Зноскі
- ↑ Кулиджанов Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Lev Kulidžanov // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Кулиджанов Лев Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кваснецкая, М. Лев Кулиджанов. — М., 1968.
- Ратнікаў, Г. В. Куліджанаў Леў Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Асобы
- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 17 лютага
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі УДІКа
- Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі УДІКа
- Выкладчыкі ВКСР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Урада Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі