Перайсці да зместу

Морыс Грэйвс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Морыс Грэйвс
англ.: Morris Cole Graves
Дата нараджэння 28 жніўня 1910(1910-08-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 мая 2001(2001-05-05)[2][4][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік
Месца працы
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Морыс Грэйвс (Грэйвз) (англ.: Morris Cole Graves; 28 жніўня 1910, Фокс-Вэлі, Арэгон — 5 мая 2001, Лалета, Каліфорнія) — амерыканскі мастак і графік, прадстаўнік Паўночна-заходняй школы жывапісу.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства М. Грэйвса прайшло каля Сіэтла ў маляўнічым рэгіёне П’юджэт-Саўнд, на паўночным захадзе ЗША.

У 1929—1931 — юнга на гандлёвым судне па Ціхім акіяне, наведваў Токіа і Шанхай. Падчас гэтых вандровак пазнаёміўся з дзэн-будызмам, цікавасць да якога ён захаваў да канца жыцця.

Грэйвс быў мастаком-самавучкам. У 1934 г. пакінуў іншыя заняткі і цалкам прысвяціў сябе жывапісу. Разам са сваім таварышам, мастаком Гі Андэрсанам, пасяліўся ў Сіэтле і адкрыў у гэтым горадзе майстэрню. У 1936—1937 удзельнічаў у рабоце Федэральнага праекта па развіцці мастацтва (Federal Art Project); у 1938 пазнаёміўся з вядомым амерыканскім мастаком, кампазітарам і філосафам Джонам Кейджам, які выкладаў у Корнішскім каледжы мастацтваў. У пачатку 1940-х гадоў Грейвс быў прызваны ў войска ЗША.

Свае мастацкія працы ствараў пераважна тушшу, воскам і тэмперай. Тэматычна яго творчасць ахоплівала жывёльны свет і ландшафты з дзяцінства ў П’юджэт-Саўнд. Пасля знаёмства з мастаком Маркам Тобі захапляўся таксама каліграфіяй, якую сплятаў з міфічнымі, містычнымі элементамі. У 1946—1947 гадах, атрымаўшы стыпендыю Гугенхейма, 5 месяцаў правёў у Ганалулу. Тут, у Акадэміі мастацтваў Ганалулу, азнаёміўся з калекцыяй кітайскай рытуальнай бронзы, пасля чаго напісаў 50 палотнаў сімвалічнага зместу і яшчэ больш сур’ёзна пачаў вывучаць будызм. У пасляваенны перыяд рабіў шматлікія падарожжы ў Мексіку, Японію і Еўропу.

Першая персанальная выстава работ у Нью-Ёрку адбылася ў 1947 годзе ў галерэі Уілард. У 1957 годзе прайшла перасоўная выстава яго работ у шэрагу гарадоў Германіі.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Morris Cole GravesOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. а б Smithsonian American Art Museum person/institution ID
  4. Cernuschi A. Morris Graves // Graves, Morris // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T034148
  5. http://www.nytimes.com/2001/05/08/arts/morris-graves-mystical-painter-of-nature-is-dead-at-90.html Праверана 26 снежня 2016.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.