Перайсці да зместу

Мікалай Міхайлавіч Амосаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Амосаў
Николай Михайлович Амосов
Дата нараджэння 6 (19) снежня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2002(2002-12-12)[1][2] (89 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Kateryna Amosova[d]
Род дзейнасці хірург, філосаф, урач, урач-пісьменнік, таракальны хірург
Навуковая сфера кардыяхірургія[d], геранталогія, транспланталогія і біялагічная кібернетыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Архангельскі медыцынскі інстытут (1933 год),
Завочны індустрыяльны інстытут (1940 год)
Вядомыя вучні Віктар Скумін
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ленінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Міхайлавіч Амосаў (6 (19) снежня 1913, в. Альхова, Валагодская вобласць — 12 снежня 2002, Кіеў) — савецкі і ўкраінскі таракальны хірург, навуковец-медык, літаратар.

Аўтар наватарскіх методык у кардыялогіі і таракальнай хірургіі, аўтар сістэмнага падыходу да здароўя («метад абмежаванняў і нагрузак»), дыскусійных прац па геранталогіі, праблемах штучнага інтэлекту і рацыянальнага планавання грамадскага жыцця («сацыяльнай інжынерыі»). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1969) і Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны, Герой Сацыялістычнай Працы (1973).

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біялагічнай і медыцынскай кібернетыцы. Аўтар кнігі «Мысли и сердце» (1965).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1962—1979 гадах, Народны дэпутат СССР з 1989 года, член Вярхоўнага Савета СССР з 1989 года.

Зноскі

  1. Николай Амосов // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.