Мікалай Рыгоравіч Каваленка
Мікалай Каваленка | |
---|---|
Мікалай Рыгоравіч Каваленка | |
Дата нараджэння | 25 сакавіка 1934 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 2002 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Мікалай Рыгоравіч Каваленка (нар. 25 сакавіка 1934, в. Чарсцвяды, Ушацкі раён — 5 жніўня 2002) — беларускі навуковец. Кандыдат філалагічных навук (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыў Полацкае педагагічнае вучылішча (1954), Полацкі педагагічны інстытут (1959). У 1959—1962 гадах працаваў настаўнікам у Кубліцкай сярэдняй школе Ушацкага раёна, завучам і настаўнікам Княжыцкай сярэдняй школе Віцебскага раёна. У 1962—1986 гадах выкладчык беларускай мовы Віцебскага педінстытута імя С. М. Кірава.
У 1969—1970 гадах навуковы супрацоўнік Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1970—1972 гадах навуковы рэдактар літаратурна-кантрольнай рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». 3 1972 года старшы выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх навукова-метадычных прац, адна з іх «Інфармацыйна-даведачны дапаможнік у беларускай мове»[1].
Зноскі
- ↑ Каваленка Мікалай Рыгоравіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2020. Праверана 2 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каваленка Мікалай Рыгоравіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 551.
- Нарадзіліся 25 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Полацкага каледжа
- Выпускнікі Полацкага педагагічнага інстытута
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі