Мілаш Мацаўрак
Мілаш Мацаўрак | |
---|---|
чэшск.: Miloš Macourek | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 снежня 1926[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 верасня 2002[1][2][…] (75 гадоў) ці 1 кастрычніка 2002[4] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, паэт, драматург, сцэнарыст, драматург, рэжысёр, празаік, дзіцячы пісьменнік, перакладчык |
Гады творчасці | 1958 — 2002 |
Жанр | казка, фантастыка і гумар[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мі́лаш Ма́цаўрак (чэшск.: Miloš Macourek; 2 снежня 1926, Кромержыж — 30 верасня 2002, Прага[6]) — чэшскі паэт, пісьменнік, драматург, сцэнарыст[7], казачнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1953—1960 Мілаш Мацаўрак працаваў выкладчыкам гісторыі мастацтва; пазней працаваў драматургам на кінастудыі Barrandov Studios.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар дзіцячых кніг, тэлесерыялаў і камедый.
Літаратурную творчасць пачаў як паэт, аднак пасля першай выдадзенай кнігі вершаў выдаў некалькі кніг казак, якія былі перакладзены на шматлікія мовы.
У гэты ж час Мілаш Мацаўрак пачаў пісаць кінасцэнары. У кіно ў яго склаліся шчыльныя творчыя саюзы з рэжысёрамі Вацлавам Ворлічкам і Олдржыхам Ліпскім.
Сталым ілюстратарам ягоных казак стаў графік Адольф Борн, разам з якім яны стварылі серыял пра прыгоды шкаляроў Маха і Шэбеставу, які выходзіў адначасна ў мультыплікацыйным і кніжным варыянтах.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Živočichopis»
- «Казкі»
- «Mravenečník v početnici»
- «Ostrov pro šest tisíc budíků»
- «Světe, div se»
- «Žofka»
- «Žofka ředitelkou zoo»
- «Láska a dělová koule: povídky a bajky»
- «Člověk by nevěřil svým očím»
- «Якуб і дзвесце дзядуляў»
- «Мах і Шэбестава»
- «Жырафа ці тульпан?»
Фільмы і тэлеспектаклі
[правіць | правіць зыходнік]- «Хто хоча забіць Джэсі?» (1966)
- «Я забіў Эйнштэйна, спадарства» (1969)
- «Чатырох забойстваў дастаткова, каханы»
- «Спадару, вы ўдава!» (1970)
- «Дзяўчына на мятле» (1971)
- «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
- «Цырк у цырку» (1975)
- «Шэсць мядзведзяў і Цыбулька»
- «Заўтра падымуся і апякуся гарбатай» (1977)
- «Арабела» (1979)
- «Госці з Галактыкі» (1981)
- «Лятаючы Чэстмір» (1983)
- «Тры мушкецёры»
- «Букет» (2000)
- «Мах, Шэбестава і чароўныя навушнікі» (2001)
Коміксы
[правіць | правіць зыходнік]- «Мюрыэль і анёлы» (1969)
- «Мюрыэль і аранжавая смерць» (1969/1970)
- «Перуанскі дзённік» (1984)
Зноскі
- ↑ а б Miloš Macourek // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б Evidence zájmových osob StB
- ↑ Miloš Macourek // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.
- ↑ The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Zemřel scenárista Miloš Macourek (чэшск.). iDnes. Mladá fronta DNES (30 верасня 2020). Праверана 27 February 2011.
- ↑ Miloš Macourek (чэшск.). Slovník české literatury po roce 1945 (27 лютага 2011).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 снежня
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў раёне Кромержыж
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў Празе
- Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Чэхіі
- Паэты Чэхіі
- Драматургі Чэхіі
- Сцэнарысты Чэхіі