Міраслаў Клозэ
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Міраслаў Іозеф Клозэ | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Міра | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1978[1][2][…] (46 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міраслаў Іозеф Клозэ (ням.: Miroslav Josef Klose, імя пры нараджэнні — Міраслаў Марыян Клозэ, польск.: Mirosław Marian Klose; нар. 9 чэрвеня 1978, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Чэмпіён свету 2014, срэбны прызёр чэмпіянату свету 2002 і Еўра-2008. Уладальнік бронзы сусветных чэмпіянатаў 2006 і 2010 гадоў, чэмпіянату Еўропы 2012. Займае першае месца сярод бамбардзіраў у гісторыі чэмпіянатаў свету — 16 мячоў. Адзіны футбаліст, які забіў на сусветных чэмпіянатах, якія праходзілі адзін за адным, па 5 мячоў, а таксама які вызначыўся не менш 4 раз на 3 з іх.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Кар’еру пачаў у клубе пятага дывізіёна «Хомбург» і ў свой першы сезон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзерслаўтэрна». Спачатку Клозэ гуляў у другой камандзе клуба, але потым галоўны трэнер клуба Ота Рэхагель заўважыў маладога нападніка і неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 года Міраслаў дэбютаваў у складзе клуба, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матча супраць «Айнтрахта», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[5].
«Вердэр»
[правіць | правіць зыходнік]2 сакавіка 2004 года Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Германіі клубам «Вердэр»[6][7], які праяўляў цікавасць да іграка на працягу ўсяго сезона з-за неабходнасці знайсці замену Аілтану, які сышоў у «Шальке-04»[8]. Кошт трансфера склаў 5 млн еўра, заробак іграка — 2,5 млн еўра ў год[6]. Дэбют Міраслава ў новым клубе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[9].
«Баварыя»
[правіць | правіць зыходнік]26 чэрвеня 2007 года прэзідэнт мюнхенскай «Баварыі» Карл-Хайнц Руменігэ абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Вердэрам» па пераходзе Клозэ. Міраслаў падпісаў з клубам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў еўра. У барацьбе за нападніка мюнхенскі клуб апярэдзіў такіх еўрапейскіх грандаў, як іспанская «Барселона» і італьянскі «Ювентус».
«Лацыа»
[правіць | правіць зыходнік]Улетку 2011 года ў Клозэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клуб не здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 года ігрок пакінуў клуб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клубам «Лацыа»[10]. Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года.
1 лістапада 2016 года стала вядома, што Клозэ завяршае кар’еру футбаліста і далучаецца да штабу нацыянальнай зборнай Германіі[11].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З узлётам кар’еры ігрок прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 года Клозэ атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[12]: яе галоўны трэнер Ежы Энгель прыехаў у Германію адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры яго каманды. Аднак Клозэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фёлера. Запрашэнне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клозэ ў яе складзе адбыўся ўжо 24 мая 2001 года ў Леверкузене ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету супраць зборнай Албаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзве хвіліны да канца гульні (2:1).
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З лістапада 2016 года працаваў у трэнерскім штабе нацыянальную зборнай Германіі ў якасці памочніка Ёахіма Лёва. У маі 2018 года ўзначаліў юнацкую каманду мюнхенскай «Баварыі» да 17 гадоў. У маі 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт у якасці трэнера асноўнай каманды мюнхенскага клуба, дзе стаў памочнікам Ганса-Дзітэра Фліка. Пакінуў трэнерскі штаб разам з Флікам у маі 2021 года.
У чэрвені 2022 года было абвешчана, што Клозэ ўзначаліць аўстрыйскі клуб «Альтах»[13]. Пакінуў пасаду ў сакавіку 2023 года[14].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Клубныя
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2006
- Чэмпіён Германіі (2): 2008, 2010
- Уладальнік Кубка Германіі (2): 2008, 2010
- Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Германіі: 2010
Міжнародныя
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён свету: 2014
- Срэбраны прызёр чэмпіянату свету: 2002
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2): 2006, 2010
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Зноскі
- ↑ Miroslav Klose // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Miroslav Klose // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
- ↑ Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
- ↑ Bundesliga Archive 1999/2000 Round 30 1. FC Kaiserslautern — Eintracht Frankfurt 1:0 (0:0). Deutscher Fußball-Bund e.V
- ↑ а б Klose seals move to leaders Bremen Архівавана 24 кастрычніка 2012.. CNN.com
- ↑ Wechsel perfekt: Klose erhält Vertrag bis 2008 in Bremen. Spiegel Online
- ↑ Мирослав Клозе нужен всем. И «Вердеру» тоже. Про футбол
- ↑ Chaotischer Auftakt in Bremen. fussballdaten.de
- ↑ Klose leaves Bayern for Lazio. UEFA.com.
- ↑ Мирослав Клозе заявил о завершении карьеры. football.by.
- ↑ Информация о Мирославе Клозе. sports.ru
- ↑ Футбол. Мирослав Клозе возглавит австрийский клуб "Альтах"(недаступная спасылка). pressball.by
- ↑ Мирослав Клозе уволен с поста главного тренера "Альтаха" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (20 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2023. Праверана 21 сакавіка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (ням.) (англ.)
- Профіль на сайце «Лацыа» Архівавана 14 чэрвеня 2012. (італ.)
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Аполі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Германіі
- Ігракі зборнай Германіі па футболе
- Ігракі ФК Хомбург
- Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн II
- Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн
- Ігракі ФК Вердэр
- Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
- Ігракі ФК Лацыа
- Футбольныя трэнеры Германіі
- Трэнеры ФК Альтах