Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў
Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 кастрычніка 2001 (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Узнагароды |
Міхаіл Апанасавіч Дзмі́трыеў[1] (23 верасня 1921 — 10 кастрычніка 2001) — педагог, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994), заслужаны настаўнік БССР (1964), Герой Сацыялістычнай Працы (1971), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Барсукі Кармянскай воласці Рагачоўскага павета Гомельскай губерні РСФСР (сучасны аграгарадок у Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі) у сям’і настаўніка. Скончыў няпоўную сярэднюю школу. Працаваў настаўнікам у Кармянскім раёне. У 1937 годзе паступіў у Рагачоўскае педагагічнае вучылішча, пасля другога курса якога паступіў у Рагачоўскі настаўніцкі інстытут і скончыў яго ў 1941 годзе. Адначасова з 1940 года працаваў настаўнікам у вёсцы Ліцвінавічы Кармянскага раёна. З 1 ліпеня 1941 залічаны ў Кармянскі знішчальны батальён. У сакавіку 1943 г. залічаны ў склад 10-й Журавіцкай партызанскай брыгады. У 1943 годзе быў абраны членам, пазней сакратаром Журавіцкага падпольнага райкама ЛКСМБ. З восені 1943 г. М. А. Дзмітрыеў у складзе 1-й Буда-Кашалёўскай партызанскай брыгады. Пасля вызвалення раёна ад захопнікаў быў накіраваны працаваць настаўнікам у вёску Старыя Журавічы, займаў пасаду дырэктара Журавіцкай сярэдняй школы. У 1946 годзе ўступіў у ВКП(б) Беларусі, працаваў інспектарам аддзела адукацыі выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў. З 1949 года — загадчык аддзелам народнай адукацыі Кармянскага раённага Савета дэпутатаў працоўных, пазней — дырэктар школы № 2 у Карме. У 1950 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт[1]. 3 1961 года на пасадзе дырэктара Кармянскага школы-інтэрната. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1974 г. рэктар Мазырскага педагагічнага інстытута. У 1985—1999 гг. выкладаў у Гомельскім педагагічным інстытуце.
Жыў у Гомелі. Памёр 10 кастрычніка 2001 г. Пахаваны на могілках «Асавец».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па гісторыі педагогікі і асветы, тэрэтычна-метадычных праблемах адукацыі і навучання, працоўнага выхавання.
Сярод апублікаванага:
- Тэксты лекцый па дыдактыцы, 1981;
- Тэорыя адукацыі і навучання, 1989;
- Кнігі ўспамінаў «У тихой Серебрянки» (1975), «Во имя жизни» (1981).
З’яўляўся сапраўдным членам Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1995), Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (1995), членам-карэспандэнтам Беларускай акадэміі адукацыі (1995).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Серп і Молат»
- 2 ордэны Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Ордэн Славы III ступені
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені
- Памятны знак «Партызан Беларусі»
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР (1964, 1968, 1981)
Лаўрэат Скарынаўскіх чытанняў (1990).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Мемарыяльная дошка на будынку корпуса № 1 Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Савецкая, дом 108).
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 125.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дмитриев Михаил Афанасьевич // Знаменитые люди Гомельщины (руск.)
- Дзмітрыеў, Міхаіл Апанасавіч (доктар педагагічных навук ; Герой Сацыялістычнай Працы ; 1921—2001)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- З вопыту педагагічнай працы // Аддзел адукацыі, спорту і турызму Кармянскага райвыканкама
- Міхаіл Апанасавіч Дзмітрыеў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Памерлі 10 кастрычніка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Гомелі
- Пахаваныя на могілках Асаўцы
- Выкладчыкі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Дактары педагагічных навук
- Выпускнікі БДУ
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Славы III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя настаўнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
- Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Педагогі СССР
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Рэктары Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна