Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў
Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 ліпеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 2002 (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Алена Аляксандраўна Янсан-Манізер[d] і Уладзімір Андрэевіч Фаворскі |
Уплыў на | Andriy Bokotei[d], Q16168528?, Q97630931?, Q113667965?, Q105593308?, Q114752602?, Q114772341?, Q12121424?, Q12105914?, Q114785533?, Q114834489?, Q125373573? і Q125504802? |
Член у |
Міхаіл Веніямінавіч Бяляеў (10 ліпеня 1922, Тамбоў, Расія — 17 снежня 2002) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка), педагог. Адзін з тых, хто стаяў ля вытокаў адраджэння нацыянальнай школы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1950 годзе скончыў Маскоўскі інстытут дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзе вучыўся ў К. Зярновай, У. Фаворскага, В. Вільямса, У. Сакалова-Скаля. Творчую дзейнасць спалучаў з педагагічнай работай. У 1950—1962 гадах выкладаў у Львоўскім інстытуце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у 1962—1996 гадах — у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, адначасова з 1965 года — у Беларускім педагагічным універсітэце.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У мастацкіх выстаўках пачаў удзельнічаць з 1952 года. Працаваў у галіне керамікі з рознымі матэрыяламі: шамотам, фаянсам, фарфорам, дрэвам. У аснове яго творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Цэнтральнае месца ў мастацкім даследаванні майстра займае чалавек.
У суаўтарстве з Ф. Зільбертам мастак стварыў серыю керамічных пласцін «Ураджай», «Палявод», «Эстафета», «Гусі-лебедзі», «Па ваду» для гасцініцы «Турыст» у Мінску. Выкарыстоўваючы шамот і солі металаў, валодаючы арыгінальнымі прыёмамі работы, майстры дабіліся высокай вобразнай выразнасці. Займаўся таксама мастацка-керамічнай абліцоўкай вытворчага корпуса Беларускага тэлебачання (1985).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 405.
- Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1998. — С. 72.
- Белорусская нива. — 1993. — 6 августа. — С. 6.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 2. — С. 159.
- Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2011. — Т. 2. — С. 159.
- Літаратура і мастацтва. — 1972. — 4 жніўня (№ 31). — С. 14.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 352
- Художники Советской Белоруссии. — Минск, 1976. — С. 41.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С. 547.
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Тамбове
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Дэканы мастацкага факультэта БДАМ
- Педагогі СССР
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Украіны