Міхаіл Уладзіміравіч Круг
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Міхаіл Уладзіміравіч Круг | |
---|---|
руск.: Михаил Владимирович Воробьёв | |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1962 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 2002 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Жонка | Ірына Віктараўна Круг[d][1] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | паэт, спявак, кампазітар, аўтар песень, аўтар-выканаўца, клавішнік, гітарыст |
Пеўчы голас | барытон |
Інструмент | Гітара |
Жанр | Російський шансон, авторська пісня |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Міхаіл Уладзіміравіч Круг, сапраўднае прозвішча — Вараб’ёў (руск.: Михаил Владимирович Круг ; 7 красавіка 1962 г. Калінін — 1 ліпеня 2002, Цвер) — расійскі паэт, бард, кампазітар і выканаўца песень у стылі рускі шансон. Адзін з самых папулярных прадстаўнікоў гэтага жанру, прыхільнікі называлі яго «каралём рускага шансону»[2]. Аўтар і выканаўца песні «Уладзімірскі цэнтрал», якая стала адным з самых папулярных узораў рускага шансона.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Вараб’ёў нарадзіўся 7 красавіка 1962 года ў Калініне (цяпер — Цвер). Бацька працаваў інжынерам-будаўніком, маці — бухгалтар. Быў другім дзіцем у сям’і (першым была сястра Міхаіла — Вольга). Яго дзяцінства і юнацтва прайшлі ў старым Пралетарскім раёне, пра які пасля была напісана песня «Марозаўскі гарадок» (руск.: Морозовский городок). Вучыўся ў музычнай школе па класе баяна, але потым яе кінуў. Займаўся хакеем, гуляў на пазіцыі брамніка. У сярэдняй школе вучыўся дрэнна, па ўспамінах родных і блізкіх, пастаянна збягаў з заняткаў.
З шасці гадоў яго кумірам быў Уладзімір Высоцкі. Ва ўзросце 11 гадоў Міхаіл Вараб’ёў навучыўся іграць на гітары. Першыя вершы напісаў у 14 гадоў, прысвяціўшы іх аднакласніку. Калі аднойчы на школьным вечары ён выканаў адну з песень Высоцкага, у школе разгарэўся вялікі скандал. Пасля арміі Вараб’ёў пад уражаннем ад яго песень пачаў гуляць на гітары і спяваць у сваім стылі.
Вараб’ёў скончыў СШ № 1 39, атрымаўшы прафесію слесара-вагонарамонтніка. Пасля заканчэння вучобы праходзіў тэрміновую службу ва Украіне, у Сумскай вобласці, у горадзе Лебядзінь у 304-й ваеннай школе малодшых спецыялістаў у вайсковай частцы 54196-М (горад Лебядзінь Сумскай вобласці). Вярнуўшыся з арміі, уладкаваўся вадзіцелем на ВОГАТ (вытворчае аб’яднанне грузавых аўтамабіляў), 10 гадоў (з 1983 па 1993 год) развозіў малочную прадукцыю па горадзе. У 1987 годзе Міхаіла Вараб’ёва прызначылі начальнікам аўтакалоны і накіравалі вучыцца ў політэхнічны інстытут. Аднак сядзець цэлымі днямі ў офісе Міхаілу не спадабалася, і праз год ён зноў пачаў працаваць вадзіцелем, а інстытут кінуў.
- ↑ От ресторана до музыкального Олимпа. История вдовы Михаила Круга // Аргументы и факты — 2017. — 1562951 экз. — ISSN 0204-0476; 1606-5271 Праверана 18 мая 2023.
- ↑ Светлана Авдеева. Михаил Круг: семь лет без короля русского шансона(нявызн.). svpressa.ru. СвободнаяПресса (9 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 липня 2013. Праверана 17.01.2014.