Перайсці да зместу

Павел Рыгоравіч Пятровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Рыгоравіч Пятровіч
Дата нараджэння 24 лістапада 1909(1909-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 сакавіка 2002(2002-03-27) (92 гады)
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР,  Беларусь
Навуковая сфера гідрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Ордэн Леніна
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Павел Рыгоравіч Пятро́віч[1] (24 лістапада 190927 сакавіка 2002) — вучоны ў галіне гідрабіялогіі, кандыдат біялагічных навук (1952), дацэнт (1955).

Нарадзіўся ў вёсцы Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў Слуцкі педагагічны тэхнікум. Працаваў у Коленскай пачатковай школе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і быў накіраваны ў Гомельскі педагагічны інстытут, дзе займаў пасаду асістэнта. У 1939 годзе быў мабілізаваны. прымаў удзел у савецка-фінляндскай вайне, Быў цяжка паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў Гомельскі педагагічны інстытут. У час Вялікай Айчыннай вайны спачатку кіраваў эвакуацыяй інстытута, потым быў накіраваны ў Маскву, дзе працаваў у Батанічным садзе Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі. У 1943—1946 гг. займаў пасаду начальніка аддзела педагагічных вучылішчаў Народнага камісарыята асветы БССР. У 1946 годзе П. Р. Пятровіч вярнуўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе заняў пасаду старэйшага навуковага супрацоўніка на кафедры біялогіі. У 1953—1971 гг. — дэкан біялагічнага факультэта і адначасова ў 1967—1974 гг. — загадчык кафедрай заалогіі беспазваночных, пазней (да выхаду на пенсію ў 1984 годзе) — дацэнт кафедры агульнай экалогіі.

Навуковая і грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся вывучэннем пытанняў біялагічнай прадукцыйнасці зоапланктону азёр, рэк і вадасховішчаў. Кіраваў правядзеннем комплекснага гідрабіялагічнага даследавання вадаёмаў Беларусі. Аўтар больш за 100[2] навуковых і метадычных прац. Пад яго кіраўніцтва абаронены 4 кандыдацкія дысертацыі[2].

Сярод апублікаванага:

  • Многолетние показатели развития зоопланктона озёр. — М.: Наука, 1972. (манаграфія)[2]

У 1962—1982 гг. займаў пасаду старшыні Беларускага аддзялення Усесаюзнага гідрабіялагічнага таварыства Акадэміі навук СССР, 1971 па 1987 год уваходзіў у склад яго Навуковага савета, быў абраны ганаровым членам[2]. Быў членам Навуковага савета па праблемам гідрабіялогіі, іхтыялогіі і выкарыстання рэсурсаў вадаёмаў Акадэміі навук СССР, Навуковага савета па праблемам «Біялагічныя асновы асваення, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету» Акадэміі навук БССР[2]. З 1978 года — рэктар Народнага ўніверсітэта «Прырода» пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в г д е ё Петрович Павел Григорьевич (24.11.1919—27.3.2002) // История БГУ (руск.)