Перайсці да зместу

Перваслаў Муціміравіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перваслаў Муціміравіч
Првослав Мутимировић
Князь Сербіі
891 — 892
Папярэднік Муцімір і Гойнік
Пераемнік Петар Гойнікавіч

Нараджэнне 867
Смерць X стагоддзе
Род Уласціміравічы
Бацька Муцімір
Дзеці Захарый Перваслаўлевіч[d]
Веравызнанне усходняе хрысціянства

Пе́рваслаў Муцімі́равіч (сербск.: Првослав Мутимировић), або Прыбіслаў — старэйшы сын сербскага князя Муціміра і яго пераемнік стальца. Паходзіў з роду Уласціміравічаў.

Завалодаўшы ўладай, пачаў праводзіць прабалгарскую палітыку. У 891, разам са сваімі братамі Стэфанам і Бранам быў зрынуты стрыечным братам Петарам Гойнікавічам, якога падтрымала Візантыя. Паміж 921 і 924 на прастоле Сербіі знаходзіўся сын Перваслава Захарый.

Ратуючыся, Перваслаў збег у Харватыю.

Зноскі