Познань
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
По́знань[2][3] (польск.: Poznań, лац.: Posnania, ням.: Posen, пры нагодзе ўжываецца назва Стольнае Места Познань) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых польскіх гарадоў, размешчаны над ракой Вартай; сталіца Вялікапольшчы i Велікапольскага ваяводства. Пяты па колькасці насельніцтва горад у Польшчы. Насельніцтва — 547 161 жыхароў (2014 год)[4].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адлегласць па прамой паміж гарадамі Познань — Мінск 716 км, да Варшавы — 279 км[5].
- Даўжыня ў кіламетрах:
- найшырэйшая (NW — SE) — 26 км
- найменшая (NE — SE) — 10,6 км
Гістарычнае ядро Познані — т. зв. Тумскі востраў на правым беразе Варты.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У VIII—IX ст. вакол гарадзішча склаўся горад. У X ст. Познань адна з галоўных рэзідэнцый польскіх князёў. З 968 года сядзіба першага польскага біскупства. У 1005 годзе тут падпісаны мірны дагавор паміж каралём Баляславам І Храбрым і архібіскупам магдэбургскім Тагіно. У 1253 годзе Познань атрымала магдэбургскае права. З сярэдзіны XIII ст. адміністрацыйна-палітычны цэнтр Велікапольшчы. У XV—XVI ст. адзін з буйных гандлёвых і культурных цэнтраў краіны (у XVI ст. каля 20 тыс. жыхароў). З сярэдзіны XVII ст. занепадала ў выніку войнаў (Паўночная вайна 1655—60, Паўночная вайна 1700—21) і эпідэмій (у пач. XVIII ст. — 12 тыс. жыхароў). У 1793 годзе адышла да Прусіі. З 1807 у складзе Варшаўскага герцагства, з 1815 — Пазнанскага вялікага княства. Тут адбылося антыпрускае Пазнанскае паўстанне (1848). Пасля 1-й сусв. вайны і Пазнанскага паўстання (1918—19) у складзе адноўленай Польскай дзяржавы. У 2-ю сусветную вайну захоплена германскімсі войскамі (1939). У 1945 годзе вызвалена Савецкай Арміяй. У 1956 годзе ў Познані адбыўся першы ў ПНР масавы рабочы пратэст.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Познань — дынамічны гаспадарчы, акадэмічны, навуковы і культурны цэнтр. Дзякуючы выбітным эканамічным вынікам, інтэнсіўнай эканомікай, і пастаянным Міжнародным Кірмашам у Познані горад гэты часта называюць гаспадарчай сталіцай Польшчы па інвестыцыйнай прывабнасці толькі нязначна саступаючы нашмат большай Варшаве. Познань таксама вялікі цэнтр прамысловасці.
У Познані дзейнічае дзевяць дзяржаўных і прыватных вышэйшых школ, дзе навучаюцца некалькі дзясяткаў тысяч студэнтаў. У горадзе таксама дзейнічаюць шматлікія даследніцкія ўстановы. Усё гэта робіць Познань адным з галоўных польскіх акадэмічных гарадоў.
Каля горада пралягае аўтастрада A2, міжнародны маршрут Берлін — Варшава — Мінск — Масква.
Развітая электрамашынная прамысловасць. Другі пасля Варшавы асяродак банкаў і найбуйнейшы ў краіне кірмашны цэнтр.
Узровень беспрацоўя, зарэгістраваны ў Вялікапольскім ваяводстве на канец снежня 2022 года, склаў 2,9 %, што на 0,3 % ніжэй ўзроўню 2021 года. Паказчык беспрацоўя як і раней самы нізкі ў Польшчы[7][8].
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўныя вышэйшыя ўстановы:
- Універсітэт імя Адама Міцкевіча
- Медыцынская Акадэмія імя Караля Марцінкоўскага ў Познані
- Сельскагаспадарчая Акадэмія ў Познані
- Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт ў Познані
- Акадэмія фізічнага Выхавання ў Познані
- Акадэмія Мастацтваў у Познані
- Музычная Акадэмія ў Познані
- Пазнаньская Палітэхніка
- Заходні Інстытут імя Зігмунта Вайцяхоўскага
Культура
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе працуе Польскі тэатр.
З 2003 года дзейнічае Беларускі культурна-асветніцкі цэнтр у Познані. Арганізацыя гэтая аб’ядноўвае выхадцаў з Беларусі і прыхільнікаў беларушчыны. БКАЦ рэгулярна ладзіць культурніцкія мерапрыемствы на якіх прэзентуе беларускую спадчыну і сучасныя здабыткі беларускай культуры.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл св. Яна (каля 1200—1512)
- Сабор (сярэдзіна XII — пач. XVI ст., на месцы касцёлаў X і XI ст., у інтэр’еры грабніцы і надмагіллі, у т.л. X ст.)
- Касцёл Дзевы Марыі (XV ст.).
- Стары горад (развіваўся з XIII ст.) з рэгулярнай планіроўкай.
- Ратуша (XIII—XIV ст., перабудавана ў 1550—60 у стылі рэнесансу).
- Жылыя дамы XVI—XIX ст., часта з галерэямі.
-
Казляняткі на пазнаньскай ратушы
-
Старамесце ўначы
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Асен, Нідэрланды
- Брно, Чэхія (16 верасня 1966)[9][10][…]
- Гановер, Германія (1979)
- Дзьёр, Венгрыя (23 студзеня 2008)[11][12]
- Кутаісі, Грузія (6 чэрвеня 2009)[13][14][…]
- Кіеў, Украіна (28 красавіка 2021)[15]
- Лескавац, Сербія
- Наблус, Дзяржава Палесціна
- Нотынгемшыр, Вялікабрытанія
- Пасуэла-дэ-Аларкон[d], Іспанія
- Плоўдзіў, Балгарыя[16]
- Раанана[d], Ізраіль
- Рэн, Францыя (4 красавіка 1998)
- Таліда, ЗША
- Харкаў, Украіна (24 верасня 1998)[17][18][…]
- Шэньчжэнь, Кітай
- Ювяскюля, Фінляндыя (30 чэрвеня 1979)[19][20]
- раён Гановер[d], Германія
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Надзея Аляксандраўна Юўчанка (нар. 1946) — беларускі музыказнавец.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/023016264011-0969400?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Познань. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
- ↑ Адлегласці паміж гарадамі -
- ↑ http://stat.gov.pl/obszary-tematyczne/ludnosc/ludnosc/powierzchnia-i-ludnosc-w-przekroju-terytorialnym-w-2017-r-,7,14.html Праверана 13 лістапада 2017.
- ↑ Serwis Pracy GoWork.pl. Aktualne oferty pracy w Poznaniu . GoWork.pl (22 снежня 2023).
- ↑ Статыстычнае бюро ў Познані. Зарэгістраванае беспрацоўе ў Вялікапольскім ваяводзтве ў 2022 годзе. . Статыстычнае бюро ў Познані (16 сакавіка 2023).
- ↑ https://www.poznan.pl/mim/main/brno-czechy,p,19,58.html
- ↑ https://www.brno.cz/w/poznan-polsko
- ↑ https://www.poznan.pl/mim/main/gy-r-wegry,p,19,9748.html
- ↑ http://onkormanyzat.gyor.hu/cikk/gyr_testvervarosi_kapcsolatai.html
- ↑ https://www.poznan.pl/mim/main/kutaisi-gruzja,p,19,15511.html
- ↑ https://www.poznan.pl/mim/publikacje/pages.html?co=list&id=19&ch=20&instance=1017&lang=pl
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ https://www.poznan.pl/mim/main/charkow-ukraina,p,19,60.html
- ↑ https://infocity.kharkiv.ua/obshchestvo/goroda-pobratimy-harkova/
- ↑ https://www.poznan.pl/mim/main/jyv-skyl-finlandia,p,19,62.html
- ↑ https://www.jyvaskyla.fi/organisaatio/konsernihallinto/kansainvaliset-yhteydet/verkostot/jyvaskylan-ystavyyskunnat
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Познань