У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэноса. Да захопу туркамі-асманамі горад уваходзіў у склад сербскай і балгарскай дзяржаў. У 1878 г. у горадзе была створана першая албанская нацыянальная арганізацыя — Прызрэнская ліга, якая фактычна кіравала тэрыторыяй Косава і Мятохіі да 1881 г. У 1912 г. пасля Першай Балканскай вайны горад разам з усім Косавам і Мятохіяй быў далучаны да Сербіі. У гады Першай сусветнай вайны праз яго адыходзіла сербская армія. У 1918 годзе Прызран быў вызвалены сербскай арміяй і ўвайшоў у склад Сербіі, а затым у склад Югаславіі. У 1999 г. адбыўся масавы адток сербскага насельніцтва з горада. У 2004 г. Прызран быў абхоплены антысербскімі пагромамі. У наш час становішча ў Прызране нармалізацуецца[2].