Пфальцграф Бургундыі
Выгляд
Пфальцграф Бургундыі — тытул кіраўніка сярэдневяковага графства Бургундыя (з 1366 — Франш-Кантэ), які размяшчаўся на тэрыторыі сучаснай французскай правінцыі Франш-Кантэ. Першапачаткова кіраўнік графства насіў тытул графа. Але ў 1137 г. імператар Конрад II прызначыў графа Рэно I сваім намеснікам (пфальцграфам) Бургундыі. У выніку гэты тытул замацаваўся за нашчадкамі Рэно.
Архграфы ў Верхняй Бургундыі
[правіць | правіць зыходнік]- 867—870: Эд I дэ Труа (пам. 871), граф Варэ 859—870, Партуа з 867—870, граф дэ Труа 852—858, 867—870
- 870—895: Радфруа, архграф
- 921—952: Гуга Чорны (каля 890 — 17 снежня 952), герцаг Бургундыі з 923/936, граф Варэ і Партуа з 914, архграф з 921
- 952—956: Жыльбер дэ Вержы (пам. 956), герцаг Бургундыі з 952, граф дэ Шалон з 924
- 956—965: Лета II (пам. 965), граф Макона з 945
- 965—982: Обры II (пам. да 982), граф Макона з 965
- 982—1026: Ота-Гільём (каля 958—21 верасня 1026), граф Невера (980—989), Безансона (982—1026), Макона (982—1006), 1-ы граф Бургундыі з 982, прэтэндэнт на герцагства Бургундыя ў 1002—1005
- 1026—1057: Рэно I (каля 990—4 верасня 1057), граф Бургундыі з 1027, сын Ота-Гільёма
- 1057—1087: Гільём I Вялікі (каля 1024—12 лістапада 1087), граф Бургундыі з 1057, граф Макона з 1078, сын Рэно I
- 1087—1097: Рэно II (каля 1056—1097), граф Макона з 1085, Бургундыі з 1087, сын Гільёма I
|
- муж: Фрыдрых I Барбароса
- 1156—1184 Фрыдрых I Барбароса (1122—10 чэрвеня 1190), герцаг Швабіі (1147—1155, кароль Германіі з 1152, кароль Італіі 1154—1186, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1155, граф Бургундыі (1156—1184), кароль Бургундыі з 1178, муж Беатрысы I
- 1184—1200: Атон I (каля 1070—1200), граф Бургундыі з 1184, сын Фрыдрыха I Барбаросы і Беатрыс I
- 1200—1205: Жанна I (пам. 1205), графіня Бургундыі з 1200, дачка Атона I
- 1205—1231: Беатрыс II (пам. 1231), графіня Бургундыі з 1205, дачка Атона I
- муж: Атон II Меранскі
- 1208—1231: Атон II Меранскі (пам. 1234), герцаг Андэкс-Меранскі з 1204, граф Бургундыі 1208—1231, муж Беатрыс II
- 1231—1248: Атон III (пам. 1248), граф Бургундыі з 1231, сын Атона II
- 1248—1279: Аліса (Адэль) I (пам. 1279), графіня Бургундыі з 1248, дачка Атона III
- 1-ы муж: Гуга I дэ Шалон
- 2-гі муж: Філіп I Савойскі
Іўрэйская дынастыя (лінія Шалон)
[правіць | правіць зыходнік]- 1248—1266: Гуга I дэ Шалон (пам. 1266), граф Бургундыі з 1248, муж Алісы I
- 1266—1279: Філіп I Савойскі(пам. 1285), граф Бургундыі з 1248, біскуп Валенсіі 1246—1267, граф Савойскі з 1268, муж Алісы I
Іўрэйская дынастыя (лінія Шалон)
[правіць | правіць зыходнік]- 1279—1302: Атон IV (пам. 1303), граф Бургундыі 1279—1295, тытулярны граф Бургундыі з 1295, сын Гуга I і Алісы
- 1302—1315: Роберт (пам.1315), тытулярны граф Бургундыі з 1302, сын Атона IV
- 1314—1330: Жанна II (пам. 1330), графіня Бургундыі з 1314, графіня Артуа (Жанна I) з 1329, дачка Атона IV
- муж: Філіп II Доўгі
- 1314—1322: Філіп II Доўгі, граф Бургундыі з (1314, кароль Францыі (Філіп V) з 1316, муж Жанны II
- 1330—1347: Жанна III (пам. 1347), графіня Бургундыі і Артуа (Жанна II) з (1330
- муж: Эд I
- 1330—1347: Эд I, (каля 1295—1350), герцаг Бургундыі (Эд IV) з 1315, граф Бургундыі і Артуа 1330—1347
- 1347—1361: Філіп III Руўрскі (1346—1361), герцаг Бургундыі (Філіп I) з 1350, граф Бургундыі і Артуа з 1347, граф Аверні і Булоні з 1360, унук Эда і Жанны
- 1382—1383: Людовік I Мальскі (1330—1384), граф Фландрыі (Людовік II), Невера ((Людовік III)) і Рэтэля (Людовік II) з 1346, граф Бургундыі і Артуа з 1382, сын Маргарыты I
- 1383—1405: Маргарыта II Дамп'ер (1350—1405), дачка Людовіка Мальскага
- 1384—1404 : Філіп IV Храбры (1342—1404), герцаг Бургундыі (Філіп II) з 1363, муж Маргарыты II
- 1405—1419 : Жан I Бясстрашны (1371—1419), герцаг Бургундыі з 1404, граф Бургундыі і Артуа з 1405, граф Невера 1384—1404, Філіпа II
- 1419—1467 : Філіп V Добры (1396—1467), герцаг Бургундыі, граф Бургундыі і Артуа з 1419, маркграф Намюра з 1429, герцаг Брабанта і Лімбурга з 1430, граф Генегау, Галандыі і Зеландыі з 1432, герцаг Люксембурга з 1443, сын Жана I
- 1467—1477 : Карл I Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра з 1467, герцаг Гелдэрна c 1473, сын Філіпа III
- 1477—1482 : Марыя I (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка Карла I
- муж: імператар Максіміліян I
- 1477—1482 : Максіміліян I (1459—1519), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1486, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны (1493—1519), муж Марыі Бургундскай
- 1482—1506 : Філіп VI Прыгожы (1478—1506), кароль Кастыліі c 1504 (Філіп I), герцаг Бургундыі і інш. з 1482, сын Максіміліяна I і Марыі Бургундскай
- 1506—1555 : Карл II (1500—1558), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Карл V) 1519—1555, кароль Іспаніі (Карл I) 1516—1556, эрцгерцаг Аўстрыі, герцаг Штырыі, Карынтыі і Крайны, граф Ціроля 1519—1521, герцаг Бургундыі і інш. 1506—1555, сын Філіпа I
- 1555—1598 : Філіп VII (1527—1598), кароль Іспаніі (Філіп II) з 1556, кароль Партугаліі, герцаг Бургундыі і інш. з 1555, сын імператара Карла V
- 1598—1621 : Ізабела Клара Яўгенія (1566—1633), герцагіня Брабанта, Лімбурга, Гелдэрна і Люксембурга, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, маркграфіня Намюра з 1598, дачка караля Філіпа II
- 1598—1621 : Альбрэхт Аўстрыйскі (1559—1621), муж Ізабелы;
- 1621—1665 : Філіп VIII (1605—1665), кароль Іспаніі (Філіп IV), герцаг Брабанта і інш. з 1621, кароль Партугаліі 1621—1640, унук караля Філіпа II
- 1665—1678 : Карл III (1661—1700), кароль Іспаніі (Карл II), герцаг Брабанта і інш., сын караля Філіпа IV
У 1678 паводле Німвегенскага міру Франш-Кантэ перайшло да Марыі-Тэрэзе Аўстрыйскай і Людовіку XIV, каралю Францыі. Пасля вайны за іспанскую спадчыну ў 1715, графства было канчаткова далучана да Францыі.