Перайсці да зместу

Рабер Геі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рабер Геі
фр.: Robert Guéï
прэзідэнт Кот-д’Івуара[d]
24 снежня 1999 — 26 кастрычніка 2000

Нараджэнне 16 сакавіка 1941(1941-03-16)
Смерць 19 верасня 2002(2002-09-19) (61 год)
Жонка Rose Doudou Guéï[d]
Партыя
Адукацыя

Рабер Геі (фр.: Robert Guéï, 6 сакавіка 194119 верасня 2002) — трэці прэзідэнт Кот-д’Івуара, адстаўны генерал, прадстаўнік народа дан.

Нарадзіўся 6 сакавіка 1941 года ў Кабакуме. Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту 24 снежня 1999 года, зрынуўшы папярэдняга прэзідэнта Анры Конана Бед’е. 22 кастрычніка 2000 правёў прэзідэнцкія выбары, на якіх атрымаў перамогу лідар апазіцыі Ларан Гбагбо. Геі спрабаваў сфальсіфікаваць вынікі выбараў, абвясціўшы сябе пераможцам. Але падлог быў настолькі відавочным, што, калі, праз пару дзён, генерал абвясціў сябе прэзідэнтам, па закліку Гбагбо жыхары Абіджана паўсталі і ўзялі штурмам прэзідэнцкі палац. Коштам жыцця некалькіх дзясяткаў чалавек палац быў узяты. Геі збег у горад Гусеса на мяжы з Ліберыяй. 19 верасня 2002 года ён арганізаваў ваенны мяцеж супраць Гбагбо, падчас якога быў забіты разам з міністрам унутраных спраў краіны Эмілем Бога Дуду. Таксама была забітая жонка генерала Роза Дуду Геі (фр.: Rose Doudou Guéï).