Расследаванне АКПЧН па Тыграі
12 мая 2021 года Афрыканская камісія па правах чалавека і народаў заснавала Камісію па расследаванні сітуацыі ў Тыграйскім рэгіёне (англ.: Commission of Inquiry into the situation in the Tigray Region), у сферу дзейнасці якой увайшло расследаванне выпадкаў парушэнняў правоў чалавека падчас Тыграйскага канфлікту.
Стварэнне
[правіць | правіць зыходнік]На падставе рэзалюцыі 482 ад 12 мая 2021 года АКПЧН сфармавала камісію для расследавання грубых парушэнняў правоў чалавека падчас ваеннага канфлікту ў эфіопскім рэгіёне Тыграй. Камісія атрымала трохмесячны мандат з магчымасцю даўнейшага падаўжэння. На разгляд арганізацыя ўзяла выпадкі пазасудовых пакаранняў смерцю грамадзянскіх асоб і сексуальнага гвалту, збіраючы доказы, выяўляючы злачынцаў, вызначаючы асноўныя прычыны, прадстаўляючы вынікі і выносячы рэкамендацыі па прадухіленні парушэнняў правоў чалавека[1].
У жніўні 2021 года камісія была падоўжана яшчэ на тры месяцы[2].
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Штаб-кватэра камісіі знаходзілася ў Банжуле (Гамбія). У Эфіопію ажыццяўляліся пастаянныя паездкі[1][3].
Сруктура
[правіць | правіць зыходнік]Старшынёй камісіі стаў Рэмі Нгой Лумбу, намеснік старшыні АКПЧН[4]. Разам з ім у першапачатковы склад былі ўключаны Мая Сахлі-Фадэль, Хатэм Есаем, Марыя Тэрэза Мануэла і Мадфорд Захар Мванденга[1]. Камісія атрымала права прыцягваць судова-медыцынскіх экспертаў, экспертаў па правах чалавека або іншых экспертаў у якасці дадатковых членаў[1]. У жніўні 2021 да арганізацыі далучыліся Фатса Угуэргуз , Саята Майга і Люсі Асуагбор[5].
Справаздача
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2021 года старшыня камісіі Рэмі Нгой Лумбу заявіў, што справаздача камісіі будзе апублікаваная да канца года[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г 482 Resolution on the Fact-Finding Mission to the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 482 (EXT.OS/XXXII) 2021 . African Commission on Human and Peoples' Rights (12 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ 487 Resolution on the Renewal of the Mandate of the Commission of Inquiry on the Situation in the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 487 (EXT.OS/XXXIV) 2021 . African Commission on Human and Peoples' Rights (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ Press Statement on the official launch of the Commission of Inquiry on the Tigray Region in the Federal Democratic Republic of Ethiopia . African Commission on Human and Peoples' Rights (16 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 18 June 2021. Праверана 3 July 2021.
- ↑ About ACHPR . African Commission on Human and Peoples' Rights (2021). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ 488 Resolution on the Validation of the Co-opted Members of the Commission of Inquiry into the Situation in the Tigray Region of the Federal Democratic Republic of Ethiopia - ACHPR/Res. 488 (EXT.OS/XXXIV) 2021 . African Commission on Human and Peoples' Rights (24 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2021. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ "Probe in Ethiopia's Tigray did not reach site of Axum attack: UN". Al Jazeera English. 2021-09-13. Архівавана з арыгінала 2021-10-23. Праверана 2021-10-24.