Рыга (карная аперацыя)
Выгляд
Карная аперацыя «Рыга» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 15—16 мая 1942 | ||
Месца | Рудзенскі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Карная аперацыя «Рыга » (ням.: Unternehmen «Riga») — кодавая назва карнай антыпартызанскай аперацыі германскіх акупацыйных войскаў і калабарацыянісцкіх падраздзяленняў супраць савецкіх партызан і мясцовага насельніцтва ў Рудзенскім раёне, на поўнач і паўночны захад ад в. Шацк 15—16 мая 1942 года.
Праводзілася сіламі 603-га ахоўнага палка і паліцэйскімі мясцовых гарнізонаў. Ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) групоўка карнікаў была сустрэта савецкімі партызанскімі атрадамі М. М. Нікіціна. Не вытрымаўшы шчыльнага і трапнага агню партызан, праціўнік, падабраўшы забітых і параненых адступіў.
Карная аперацыя правалілася з цяжкімі стратамі для карнікаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Рыга» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 545. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.