Перайсці да зместу

Рычардас Гавяліс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычардас Гавяліс
літ.: Ričardas Gavelis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 лістапада 1950(1950-11-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 2002(2002-08-18)[1] (51 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст
Гады творчасці 1976-2002
Жанр аповесць, апавяданне, дзеятвор
Мова твораў літоўская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ры́чардас Гавя́ліс (літ.: Ričardas Gavelis; 8 лістапада 1950[2], Вільнюс18 жніўня 2002, Вільнюс) — літоўскі пісьменнік, драматург, публіцыст, сцэнарыст.

Нарадзіўся ў Вільнюсе. Скончыў школу ў Друскінінкаі ў 1968, у 1968—1973 вучыўся на фізічным факультэце Вільнюскага ўніверсітэта, потым у 1973—1977 быў супрацоўнікам у Інстытуце фізікі Літоўскай АН. У 1978—1980 працаваў у рэдакцыі літоўскага навукова-папулярнага журнала «Mokslas ir gyvenimas» і ў літаратурным часопісе «Pergalė». У постсавецкі час друкаваўся як калумніст ды публіцыст у газеце «Respublika» і ў штотыднёвіку «Veidas».

Памёр раптоўна праз сардэчны прыступ[3]. Пахаваны на Антакальніскіх могілках[4].

Гавяліс пачаў публікавацца ў савецкі час, дэбютаваўшы ў 1976 зборнікам апавяданняў «Непачаўшыся сьвята» (Neprasidėjusi šventė), але шырокае прызнанне атрымаў аповесцю «Віленскі покер» (1989). «Віленскі покер» фармулюе ды прагаворвае базавыя пытанні літоўскай ідэнтычнасці, таксама і пакутныя ды непрыемныя нацыянальнай гордасці. Разам з гэтым, аповесць увабрала тэхніку магічнага рэалізму ды nouveau roman[en], змяшчае шмат эротыкі, дэтэктыўных элементаў і дасканала адлюстроўвае жыццё касмапалітычнай Вільні 1960-1980х гадоў.

Кніга была перакладзеная на латышскую (1995), англійскую (2009), македонскую (2013), французскую (2015), беларускую (2018), польскую (2019), украінскую (2020).

Вільнюскі цыкл прадоўжылі аповесці «Вільнюскі джаз» (1993), «Апошняе пакаленне людзей на Зямлі» (1995), «Квартэт страчаных думаў» (1999), «Сем спосабаў самагубства» (1999). Дзве апошніх аповесці атрымалі ў 2000 годзе ўзнагароду Вільнюскага клуба і Вільнюскага тэлебачаньня.

Пяру Гавяліса належаць тры дзеятворы: «Inadaptatus» (1976), «Віры» (1977), «Трыюмвірат» (1986).

У 1980 Гавяліс таксама выступіў як сцэнарыст фільма «Спаборніцтва з 9 да 9», у 1990 ён напісаў сцэнарый да кароткаметражнага дэтэктыўнага фільма «Двайнік», у 2005 па яго сцэнарыі выйшаў англійска-літоўскі фільм «Лес багоў» па аднайменнай аповесці Баліса Сруогі[5].

  • Neprasidėjusi šventė. Вільнюс: Vaga, 1976 (апавяданні).
  • Įsibrovėliai. Вільнюс: Vaga, 1982 (апавяданні).
  • Nubaustieji. Вільнюс: Vaga, 1987 (апавяданні).
  • Vilniaus pokeris. Вільнюс: Vaga, 1989 (аповесць). Пераклад на латышскую: Viļņas pokers, tulkojis Talrids Rullis, Rīga : Preses nams, 1995. Пераклад на англійскую: Vilnius poker, translated by Elizabeth Novickas. Rochester: Open Letter, 2009; 2ое выданне: Pica Pica Press, 2016. Пераклад на македонскую: Покер по Вилнус [перакладчык не паказаны]. Antolog, 2013. Пераклад на французскую: Vilnius Poker. Édition : Monsieur Toussaint Louverture, 2015. Traduction: Margarita Le Borgne. Пераклад на беларускую: Віленскі покер. Мінск: Логвінаў, 2018. Перакладчыца Паўліна Вітушчанка. Пераклад на польскую: Pokier wileński, tlumacz Kamil Pecela: Kolegium Europy Wschodniej, 2019 (на старонце выдавецтва памылкова значыцца 2017ым). Пераклад на украінскую: Вільнюський покер. Перакладчык Валадыслав Журба: Львоў: Видавництво Старого Лева, 2020.
  • Jauno žmogaus memuarai. Вільнюс: Vaga, 1991. – 140 p. (аповесць). Пераклад на польскую: Wspomnienia młodego człowieka: [powieść w czternastu listach], tłumaczenie Joanna Tabor. Warszawa : Ex Libris, 2002. Пераклад на фінскую: Nuoren miehen muistelmat: romaani neljäntoista kirjeen muodossa, Suomentanut U.-L. Heino. Helsinki: Donelaitis-seura, 1995.
  • Vilniaus džiazas. Вільнюс: Vaga, 1993 (аповесць).
  • Nemirtingumas. Rekonstrukcijos bandymas. Каўнас: Kopa, 1994 (зборнік публіцыстыкі).
  • Paskutinioji Žemės žmonių karta. Вільнюс: Vaga, 1995 (аповесьць)
  • Taikos balandis. Вільнюс: Alma littera, 1995. – 146 p. (апавяданні). Пераклад на нямецкую: Friedenstaube: Sieben Wilnaer Geschichten, aus dem Litauischen von Klaus Berthel.Oberhausen: Athena, 2001.
  • Prarastų godų kvartetas. Вільнюс: Tyto alba, 1997 (аповесць)
  • Septyni savižudybės būdai. Вільнюс: Tyto alba, 1999 (аповесць)
  • Sun–Tzu gyvenimas šventame Vilniaus mieste. Вільнюс: Tyto alba, 2002. – 290 p. (аповесць)
  • Tylos angelas. Вільнюс: Tyto alba, 2006. (апавяданні)
  • Inadaptatus (1976).
  • Sūkuriai (1977).
  • Triumviratas (1986).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France Ričardas Gavelis // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Афіцыйная дата нараджэння, адзначаная ў дакументах Гавяліса – 8 лістапада. Аднак, як зазначае Чершкуте, папраўдзе Гавяліс нарадзіўся 8 кастрычніка, таму з гэтай даты (8 кастрычніка) пачынаецца аповесць «Віленскі покер». Адныя артыкулы даюць адну дату, іншыя – другую, таму магчымая блытаніна. Šiuolaikinė literatūra. Gavelis(недаступная спасылка)
  3. J.Cerskute. Les jeux de la déconstruction dans le corps de la ville/ dans la ville du corps
  4. Mirė žinomas Lietuvos rašytojas Ričardas Gavelis // DELFI. 19.08.2002
  5. Фільмаграфія Гавяліса.