Перайсці да зместу

Савелій Антонавіч Акуліч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Савелій Антонавіч Акуліч
Дата нараджэння 14 верасня 1929(1929-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2002(2002-12-02) (73 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці краязнавец, мастацтвазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Альма-матар

Савелій Антонавіч Акуліч (нар. 14 верасня 1929, хутар Сакалы, цяпер Смалявіцкі раён - 2 снежня 2002) — беларускі краязнаўца і гісторык мастацтва. Кандыдат мастацтвазнаўства[1].

Нарадзіўся 14 верасня 1929 года на хутары Сакалы (цяпер не існуе), знаходзіўся за 2 км ад в. Свідна. Скончыў у 1952 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1963 годзе факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута. Працаваў у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі[1].

Памёр 2 снежня 2002 года[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Напісаў у сааўтарстве з Б. Сасноўскім гісторыка-краязнаўчы нарыс «Лагойск», які выйшаў асобным выданнем у 1979 г. Аўтар больш як 50 навуковых публікацый па гісторыі мастацтваў Беларусі, шматлікіх артыкулаў па краязнаўстве, многія з якіх прысвечаны Лагойшчыне[1].

Зноскі