Перайсці да зместу

Спіс графаў дэ Пуацье

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Графства Пуату ў 1154 годзе

Граф дэ Пуацье (фр.: comte de Poitiers) — тытул кіраўніка сярэдневяковага графства Пуацье ў Францыі (гістарычная вобласць Пуату). У раннія перыяды гісторыі графства тытул яго кіраўніка гучаў як граф Пуату.

Графства Пуату (Пуацье)

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі пра наяўнасць пасады графа ў Пуацье адносяцца яшчэ да эпохі Меравінгаў, аднак тэрыторыя, на якую распаўсюджвалася ўлада гэтых графаў не вядомая. У 778 годзе Карл Вялікі падзяліў Аквітанію на графствы, з якіх пяць знаходзіліся ў межах гістарычнай вобласці Пуату. У IX стагоддзі графы Пуацье распаўсюдзілі сваю ўладу на тэрыторыю ўсяго Пуату, падпарадкаваўшы Сентонж і Аніс, аднак страцілі значную частку ўладанняў у даліне Луары, якія перайшлі пад кантроль графаў Анжуйскіх. У сярэдзіне X стагоддзя да граф Пуацье перайшоў прастол герцагства Аквітанія і сюзерэнітэт над усёй паўднёва-заходняй Францыяй ад Луары да Пірэнеяў. Апошняя прадстаўніца кіруючага дому дэ Пуацье — герцагіня Элеанора Аквітанская ў 1152 годзе выйшла замуж за графа Анжуйскага, а пазней — англійскага караля Генрыха II Плантагенета, у выніку чаго графства Пуацье ўвайшло ў склад «Анжуйскай імперыі». Пуату, аднак, захоўвала ўласную сістэму кіравання і звычаі, а мясцовая арыстакратыя перыядычна падымала паўстанні супраць цэнтральнай улады (мецяжы 11731179, 1188 і 1194 гадоў). У першай палове XIII стагоддзя графства было паступова заваявана каралямі Францыі, а буйное паўстанне баронаў Пуату на чале з домам Лузіньянаў было разгромлена ў 1142 годзе ў бітве пры Тайлебуры. У 1241 годзе графства было перададзена ў апанаж брату французскага караля Людовіка IX Альфонсу, які неўзабаве аб’яднаў пад сваёй уладай зямлі ад Пуату да Міжземнага мора. Пасля смерці Альфонса Пуату вярнулася ў склад дамена каралёў Францыі.

«Зала нячутных крокаў» у гатычным палацы графаў дэ Пуацье

Графы дэ Пуацье

[правіць | правіць зыходнік]
Меравінгскія і каралінгскія графы
Гільеміды
Рарганіды
Гільеміды
Рамнульфіды
Гільеміды
Рамнульфіды
Плантагенеты
Герб графаў дэ Пуацье з дому Плантагенетаў
Герб Альфонса дэ Пуацье
Капетынгі
Валуа
Плантагенеты
Валуа
Тытулярныя графы Пуацье
Графы Пуацье (апанаж)

Зноскі

  1. Dillange M. Les Comtes de Poitou Ducs d'Aquitaine (778-1204) — La Crèche : Geste éditions, 1995. ISBN 2-910919-09-9; Cawlye C. Medieval lands. // Foundation for Medieval genealogy
  2. Цыт. па: Besly J. Histoire des comtes de Poitou et ducs d’Aquitaine. // Niort : Robin, 1840.

Спасылкі і літаратура

[правіць | правіць зыходнік]