Срэм
Срэм (сербск.: Срем, харв.: Srijem, венг.: Szerémség) — урадлівы ўчастак Сярэднедунайскай нізіны паміж рэкамі Дунай і Сава, які размешчаны часткай у Харватыі (Вукаварска-Срэмская жупанія), а большай часткай — у Сербіі (Срэмская акруга).
Назва паходзіць ад старажытнага горада Сірмій (цяпер — Срэмска Мітравіца). У XI стагоддзі разам з Мачвай гістарычнае ядро Срэма ўваходзіла ў склад аднайменнай візантыйскай фемы. У XV стагоддзі кіравалася сербскімі дэспатамі з роду Бранкавічаў. З 1521 года — у Асманскай імперыі як асобны санджак з цэнтрам у Срэмскай Мітравіцы. З 1745 года — павет габсбургскага каралеўства Славонія, у 1860—1918 гадах — камітат Венгрыі. Пасля распаду Югаславіі частка Срэма ўвайшла ў склад непрызнанай рэспублікі Сербская Краіна і стала арэнай бязлітасных баявых дзеянняў.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Срэм