Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў
Станіслаў Дзмітрыевіч Дзяканаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2002 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | партрэт, пейзаж, нацюрморт і гістарычны жывапіс |
Член у |
Станіслаў Дзмітрыевіч Дзя́канаў (27 сакавіка 1932, г. Бранск, РСФСР — 2002) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1957 годзе мастацкую студыю ў Курску. У 1957—1970-я гады жыў і выкладаў у Бранску, пасля ў Гомелі[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.
Памёр у 2002 годзе. Пасля смерці яго жонка Лія Гаўрылаўна перадала большую частку яго работ найбуйнейшым музеям Беларусі[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод твораў на гістарычную тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць беларускай зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—1997). Піша нацюрморты.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяканаў Станіслаў Дзмітрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Бранску
- Памерлі ў 2002 годзе
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Мастакі Беларусі
- Мастакі гістарычнага жанру Беларусі
- Майстры нацюрморта Беларусі
- Мастакі-пейзажысты Беларусі
- Мастакі-партрэтысты Беларусі