Станіслаў Нарушэвіч (1913—2001)
Выгляд
Станіслаў Нарушэвіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 23 мая 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2001 |
Месца смерці | |
Жонка | Вольга Нарушэвіч |
Месца працы | |
Член у |
Станіслаў Нарушэвіч (23 мая 1913, Браслаўшчына — 2001, Сідней, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1944 годзе працаваў у беларускай секцыі Берлінскага радыё. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны скончыў горны ўніверсітэт у Боне (Германія) з дыпломам інжынера. У лістападзе 1947 года прыехаў у Аўстралію. Працаваў на Снежнагорскай гідраэлектрычнай сістэме . Адзін са стваральнікаў Беларускага аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе і яго апошні старшыня ў 1972—1980 гадах. Быў таксама некаторы час старшынёй аўстралійскага сектара Рады БНР. Член Беларускага культурна-грамадскага клуба.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У Сіднеі пабраўся шлюбам з Вольгай Воўк-Левановіч, ад якой меў сына[1].
Зноскі
- ↑ Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004.