Сістэмны блок
Сістэмны блок | |
---|---|
Матэрыял | сталь, алюміній, tempered glass[d], PMMA[d] і пластмаса |
Прылада ўводу | turbo button[d], reset button[d] і push-button[d] |
Злучаецца з | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэмны блок (англ.: computer case) — шасі, напоўненае апаратным забеспячэннем для стварэння камп’ютара.
Функцыянальна ўяўляе сабою аснову для стварэння і далейшага пашырэння вылічальнай сістэмы.
Змесціва сістэмнага блока
[правіць | правіць зыходнік]Змесціва сістэмнага блока ў значнай ступені залежыць ад вылічальнай сістэмы ў цэлым, яе задач, мэт і форм-фактару. У выпадку рацыянальнага выкарыстання, сістэмны блок у большай ступені адпавядае патрэбам вылічальнай сістэмы. У залежнасці ад вылічальнай сістэмы, у сістэмным блоку могуць знаходзіцца розныя кампаненты апаратнага забеспячэння:
- вылічальны блок у выглядзе галоўнай/сістэмнай/сістэмнай платы з усталяваным на ёй працэсарам, АЗП;
- у сістэмную плату могуць быць усталяваны карты пашырэння (відэакарта, гукавая карта, сеткавая плата), якія ў выпадку вялікага памеру маюць адмысловыя сродкі мацавання ўсярэдзіне шасі;
- таксама ў шасі могуць быць усталяваны блок(і) сілкавання.
Апроч таго, у канструкцыі шасі прадугледжаны стандартызаваныя адсекі для перыферыйных прылад, якія запаўняюцца ў прыватнасці назапашвальнікамі — цвёрдым дыскам(дыскамі), SSD, аптычным прывадам, кардрыдарам і да т.п.
Франтальная панэль корпуса камп’ютара можа быць абсталявана кнопкамі ўключэння і перазагрузкі, індыкатарамі сілкавання і назапашвальнікаў, гнёздамі для падлучэння слухавак і мікрафона, інтэрфейсамі перадачы дадзеных (USB, FireWire).
У выпадку выкарыстання ў складзе ЦАД ці вылічальнага кластара, які усталёўваецца ў стойку, абсталёўваюцца сродкамі тэлеметрычнага кіравання і кантролю (прыкладам на аснове камутатараў ці кіруючага ПЗ, арыентаванага на вэб-інтэрфейс).
Галоўным чынам (існуюць адмысловыя рашэнні «без адвёрткавага мантажу»), змесціва сістэмнага блока мантуецца пры дапамозе адмыслова распрацаваных крапёжных элементаў .