Траецкія песні
Выгляд
Трае́цкія пе́сні[1], сёмушныя песні[1] — песні веснавога цыкла каляндарна-абрадавай паэзіі, што спяваліся на Сёмуху (Тройцу), для якой характэрны культ расліннасці[1]. Вядомы славянскім народам[1].
Вылучаюцца цесна звязаныя з абрадавымі дзеяннямі песні і так званыя прымеркаваныя, сувязь якіх з абрадамі цяжка вызначыць. Сярод абрадавых песень вылучаюцца групы песень: з матывамі ўслаўлення зеляніны (часцей за ўсё, бярозы); пры завіванні вянкоў; кумлення; любоўнай тэматыкі; варажбы на прадказанне лёсу. Асабліва персаніфікаваны ў песнях вобраз бярозы, якая была важным абрадавым атрыбутам.
Мясцовая разнавіднасць траецкіх песень — куставыя песні, галоўным прызначэннем якіх было спрыяць будучаму ўраджаю.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барташэвіч Г. А. Трае́цкія пе́сні, сёмушныя песні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Аляхновіч, А. М. Сёмушныя песні, траецкія песні // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Т. 6 : М — Я / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2015. — С. 344. — ISBN 978-985-11-0889-9.
- Цітавец А. В. Сёмуха, тройца, зялёныя святкі // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 461. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Троицкие святки: Троицкие обряды и песни Белгородской области: Экспедиционная тетрадь. Вып. 20 / Ред.-сост. Н. В. Солодовикова, Н. В. Кривчикова. — Белгород: издание БГЦНТ, 2005. — 47 стр. нот. (руск.)
- Дёмина Л. В. Обрядовый комплекс троицко-семицкой недели русских старожилов и новопоселенцев Западно-Сибирского Зауралья // Общество: философия, история, культура. 2016. (руск.)
- Троицкие песни // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.