Перайсці да зместу

Уладзімір Іванавіч Бадзягін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Бадзягін
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 5 сакавіка 1934(1934-03-05)
Памёр 11 лютага 2002(2002-02-11) (67 гадоў)
Альма-матар

Уладзімір Іванавіч Бадзягін (5 сакавіка 1934, Віцебск — 11 лютага 2002) — беларускі спартсмен (пяцібор’е) і трэнер па футболе. Заслужаны трэнер БССР (1982).

У 1958 годзе скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры. З 1958 года працаваў трэнерам добраахвотнага спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг», з 1960 года — старшы трэнер.

З 1975 года — начальнік футбольнай каманды «Дзвіна» (Віцебск). Адзін з арганізатараў і дырэктар Віцебскай абласной СДЮШАР «Дзвіна». Уладзімір Бадзягін — чэмпіён II Спартакіяды БССР па сучасным пяцібор’і (1956).

Падрыхтаваў больш за 25 футбалістаў у розныя каманды, шэраг гульцоў — у зборныя юнацкія каманды СССР і БССР. Сярод выхаванцаў чэмпіён СССР Г. П. Кандрацьеў.

З 2002 года ў Віцебску праводзіцца Міжнародны юнацкі турнір па футболе памяці У. І. Бадзягіна.

  • Бодягин Владимир Иванович // Профессиональные союзы Беларуси : энциклопедия : в 2 т. / редкол.: Л. П. Козик [ и др.]. — Минск, 2011. — Т. 1 : А-М. — С. 330.